Воскресенье, 20 мая 2018

За стеклом. Какой штраф ждет родителей за оставление детей в машине?

1 079

Неаднойчы даводзілася назіраць, як у аўтамабілях пакідаюць дзяцей, калі ідуць, напрыклад, па пакупкі ў магазін. Па тэлевізары паказвалі, што ў ЗША здарылася трагедыя з дзіцём, якое бацькі зачынілі ў машыне на сонцапёку, і яно загінула…

Г.В.Волчык,

г.Пружаны.Ребенок заперт в машине_450

 Сапраўды, не толькі на сонцы, але нават у цяньку, калі стаіць з закрытымі вокнамі і дзвярыма, машына награецца ў лічаныя мінуты. Прычым, калі на вуліцы, напрыклад, +31, то ў аўтамабілі будзе гарачэй — +34 — +35 градусаў. Адсутнасць паветранага патоку прыводзіць да таго, што вельмі хутка чалавек атрымлівае цеплавы ўдар, наступствы якога могуць быць трагічнымі.

Сёлета няшчасце здарылася ў польскім горадзе Рыбнік, дзе бацька забыў у машыне трохгадовае дзіця. Дзяўчынка правяла ў аўтамабілі пад пякучым сонцам некалькі гадзін і загінула…

Як зазначае інспектар аддзялення аховы правапарадку РАУС Р.В.САЎЧУК, беларускае заканадаўства агаворвае падобные выпадкі. Адпаведна з арт.159 Крымінальнага кодэкса РБ («Па-кіданне ў небяспецы»), за свядомае пакіданне без дапамогі асобы, якая знахо-дзіцца ў небяспечным для жыцця і зда-роўя стане і пазбаўлена магчымасці прыняць меры да самазахавання па маленстве, старасці, захворванні або з прычыны сваёй бездапаможнасці, у выпадках, калі вінаваты меў магчымасць аказаць пацярпеламу дапамогу і быў абавязаны аб ім клапаціцца, – караецца арыштам або абмежаваннем волі на тэрмін да двух гадоў.

Мяркуючы па тым, што ўсё часцей пра такую хвалю «забыўчывасці» гавораць медыкі, якім даводзіцца аказваць пацярпелым дапамогу, а таксама па ўзрастанні патоку інтэрнэт-зваротаў, наспела неабходнасць больш строга ставіцца да такіх выпадкаў.

Дарэчы, у Польшчы гэтым летам штрафы атрымалі некалькі беларусаў, якія на стаянках каля супермаркетаў пакідалі ў аўтамабілях сваіх дзяцей. Штрафныя санкцыі па беларускіх мерках не маленькія – да 500 злотых (160 долараў). Цяпер польскія паліцыянты мэтанакіравана адсочваюць, ці не сядзяць дзеці адны ў машынах, пакінутых на паркоўках.

У нашым раёне падобных выпадкаў не зарэгістравана, ва ўсялякім разе ніхто не атрымліваў штрафы за падобнае парушэнне…

Падрыхтаваў Алег Сідарэнка.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *