Пятница, 25 мая 2018

С днем строителя!

1 164

Апошнія дзесяць гадоў будаўнікі ПМК-21 упэўнена ўтрымліваюць першынство ў раёне па многіх паказчыках. Больш таго, на базе механізаванай калоны часта праводзяцца абласныя семінары па вывучэнні і ўкараненні сучасных тэхналогій будаўніцтва.ПМК 21

Бягучы год прынёс для ПМК-21 вялікую колькасць выпрабаванняў. Яны звязаны найперш, як зазначае дырэктар калоны В.С.Лук’янчук, са зніжэннем падрадных работ на аб’ектах раёна.  З-за чаго значная колькасць работнікаў працуюць вахтавым метадам або з развозам на аб’екты, якія знаходзяцца  за межамі Пружаншчыны: у Баранавіцкім раёне, у Гродзенскай вобласці і гэтак далей.

З іншага боку, нельга сказаць, што такая сітуацыя ўвогуле выбівае з каляіны прадпрыемства. Стаўка на тэхнічнае пераўзбраенне за гэты час апраўдала сябе поўнасцю. Аўтарытэт пружанскіх будаўнікоў і за межамі раёна цэніцца высока, як і якасць іх работы.

Некаторае ўскладненне умоў працы дазволіла «прасеяць» калектыў, у якім затрымаліся толькі самыя лепшыя. Што пацвярджае традыцыйнымі прафесійнымі конкурсамі ў будаўнічай галіне вобласці. Напрыклад, сёлета ў конкурсе-аглядзе  бытавых памяшканняў на будаўнічых пляцоўках сярод прадпрыемстваў аб’яднання «Аблсельбуд» ПМК-21 заняла другое месца, была адзначана брыгада Уладзіміра Рыгоравіча Мархеля. Таксама былі вызначаны і лепшыя па прафесіі:

— сярод лінейных работнікаў — прараб Д.У.Себелеў (3 месца);

— сярод брыгадзіраў — В.К.Пракопчык (1 месца);

— сярод вадзіцеляў — С.М.Паўлюковіч (3 месца);

— сярод механізатараў — машыніст пагрузчыка М.К.Бабрук (1 месца);

— сярод муляраў — С.А. Руц (1 месца).

Граматамі і падзячнымі лістамі аб’яднання за добрасумленную працу сёлета таксама адзначаны прараб Д.М.Вараб’ёў, вадзіцель М.М.Ярома, інжынер па ахове працы І.І.Кадэшка і муляр В.М.Сотнік.

Разумнае кіраванне і знаходжанне ў няпросты час магчымасцей для далейшага развіцця арганізацыі таксама не засталося незаўважаным: у бягучым годзе праца Васіля Сцяпанавіча Лук’янчука адзначана граматай Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва і нагрудным знакам Саюза будаўнікоў РБ.

— У нас, будаўнікоў, самая мірная прафесія,— зазначае Васіль Сцяпанавіч.— І работа наша запатрабавана там, дзе людзі жывуць шчасліва, без трывог. Мы навучыліся працаваць з выкарыстаннем сучаснага тэхнічнага абсталявання.  Час не дазваляе расслабіцца. І я рады, што людзі разумеюць гэта. Таму адразу хачу выказаць усім работнікам ПМК-21 падзяку за добрасумленную працу. Ні адна машына не зможа ўзвесці дом, адбудаваць жывёлагадоўчы комплекс без чалавечых рук. Няхай і надалей у вас хапае сіл старанна працаваць і атрымліваць за працу годныя заробкі.

Віншую з прафесійным святам і калег з іншых будаўнічых арганізацый. Няхай не застанецца недапрацовак і нявырашаных праблем, а час будзе толькі змяняць усё да лепшага.

Алег Сідарэнка.

Распачынаецца будаўніцтва шматкватэрнага жылога дома кааператыва «Палявы-15», якое вядзе ДУБП «Пружанская ПМК-21». Здымку мясцовасці праводзіць інжынер па якасці С.Я.Імховік.

Фота Сяргея Талашкевіча.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *