Среда, 23 сентября 2020

С конца марта 130 украинцев изъявили желание перебраться жить в Пружанский район

2 123

На фоне тых падзей, якія адбываюцца на тэрыторыі нашага паўднёвага суседа — Украіны, Беларусь застаецца востравам спакою і стабільнасці. Гэта прыцягвае да нас многіх украінцаў: як расказвае начальнік аддзялення па грамадзянстве і міграцыі Пружанскага РАУС М.М.Папко, штодня ў службу прыходзяць людзі.украина

— З канца сакавіка па сённяшні дзень да нас звярнуліся 130 грамадзян Украіны,— паведамляе Мікалай Мікалаевіч.— Асабліва паток прыезджых павялічыўся з канца мая.

Трэба прызнаць, што з пачаткам летняга сезона да нас заўсёды прыязджала шмат украінцаў, якіх на радзіме называюць «зарабітчане». Але на гэты раз едуць не паасобку, а цэлымі сем’ямі, з дзецьмі. Часцей за ўсё з планамі на пастаяннае месца жыхарства прыязджаюць з усходу Украіны. Прычына ва ўсіх адна: пошук спакойнага жыцця.

Штодзённа спецыялісты аддзялення па грамадзянстве і міграцыі даюць кансультацыі па афармленні дазволу на часовае або пастаяннае пражыванне ў РБ. Згодна з папярэднімі пагадненнямі на ўрадавым узроўні, грамадзяне Украіны маюць права знаходзіцца на тэрыторыі нашай краіны без атрымання такога дазволу на працягу месяца. Тым, хто жадае затрымацца даўжэй, супрацоўнікі тлумачаць, што патрэбны законныя падставы —  афіцыйнае месца працы або наяўнасць сваякоў у Беларусі.

Працаўладкаванне для многіх  становіцца галоўнай задачай, таму аддзяленне цесна супрацоўнічае з мясцовай службай занятасці.

— Мы праводзім пастаянныя рабочыя сустрэчы, падчас якіх ствараем банк вакансій для прапановы прыезджым украінцам, — кажа начальнік аддзялення.

У адпаведнасці з беларускім заканадаўствам, іншаземцы, што жадаюць атрымаць дазвол на пастаяннае пражыванне ў сувязі з працаўладкаваннем, маюць на яго права як работнікі і спецыялісты, у якіх маюць патрэбу арганізацыі Беларусі, як  людзі, якія валодаюць выключнымі здольнасцямі і талентам ці маюць заслугі перад нашай краінай, высокія дасягненні ў галіне навукі, тэхнікі, культуры і спорту. Для такіх катэгорый замежных грамадзян прадугледжана спрошчаная працэдура атрымання дазволу. Рашэнне па выдачы такога дазволу прымаецца на працягу месяца, але для жыхароў Луганскай і Данецкай абласцей прынята яшчэ больш спрошчаная працэдура. Хоць і тут патрэбны адпаведны пакет дакументаў, які не ўсім сітуацыя дазваляе падрыхтаваць загадзя.

Часцей за ўсё, як зазначае спецыяліст аддзялення Н.П.Пракапеня, прыходзяць грамадзяне толькі з пашпартам, хаця патрэбны  і іншыя дакументы — напрыклад, даведка аб адсутнасці судзімасці. У такіх выпадках  у якасці гарантавальнікаў могуць выступаць арганізацыі-наймальнікі: яны афармляюць спецдазвол на працаўладкаванне іншаземцаў.

Такі спецыяльны дазвол, па словах Наталлі Паўлаўны, вельмі ахвотна афармляюць гаспадаркі Пружаншчыны, якім патрэбны працоўныя рукі людзей, які едуць усур’ёз і надоўга. Сямейных адразу селяць у свабоднае жытло, і ўжо ў некаторых вёсках стварыліся цэлыя ўкраінскія вуліцы. Такія прыклады ёсць у ААТ «Жураўлінае», «Айчына», «Ружаны-Агра», «Вялікасельскае Агра».

Алег Сідарэнка.

4 комментариев

  • Роман

    какая-то высушенная статья по такой интересной теме.
    Можно же взять у людей интервью, как живут здесь, как устроились, кем работают, как складываются отношения с местными, может какая-нибудь помощь требуется, вернутся ли потом на родину когда там наступит мир? — много интересных вопросов можно было бы осветить.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Лінгва

    Цікава было б яшчэ пачуць водгукі аб перасяленцах ад беларускіх сялян.

    А тое пішуць вось што:
    «Прыехалі 2 месяцы таму з Чарнаўцоў такія ж » бежанцы» ў Лапічы ( Асіповіцкі раён). Далі ім катэдж у лукоўскім «аграгарадку», хлопцу — работу шафёра, жонцы яго — на ферме. Яны палічылі, што трапілі ў камунізм, хадзілі як зачарованыя. З’ехалі праз месяц, пасля атрымання заробку. Сказалі, што ад такой працы коні дохнуць. «

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • sidor

    Роман, не учите дедушку кашлять, мы свою работу знаем лучше вас.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Роман

    для sidor:
    Никоим образом не сомневаюсь в вашей компетенции, и, действительно, признаю, что у меня бы не получилось написать такую статью.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *