Пятница, 25 сентября 2020

На уборку урожая с женой. История одного семейного комбайнерского экипажа

2 548

Сёлетні ўраджай радуе працаўнікоў ААТ «Айчына». Кожны гектар дае ў сярэднім каля 50 цэнтнераў збожжа. Штодзень на палетках шчыруюць 20 камбайнавых экіпажаў, у тым ліку і два сямейныя. Сярод іх — Руслан і Вольга Шалкоўскія на камбайне «КЗС-1218».IMG_6824

А ўвогуле іх  сямейны саюз налічвае ўжо больш за дзесяць гадоў. Руслан нарадзіўся ў Кобрыне. Атрымаў рабочыя спецыяльнасці механізатара і вадзіцеля аўтамабіля. Здарылася так, што лёс закінуў маладога чалавека ў адну з вёсак Слонімскага раёна, дзе жыла Вольга. Дзяўчына паспела закончыць медыцынскае вучылішча ў Слоніме і працавала ў Гродне. Неўзабаве Руслан і Вольга пажаніліся.

У 2005 годзе маладая сям’я пераязджае ў ААТ «Айчына». Пасяліліся ў  Хараве. Руслан спачатку працаваў механізатарам, а потым вадзіцелям аўтамабіля. Вольга на працягу сямі гадоў загадвае фельчарска-акушэрскім пунктам у Скорцах.

— На жніве працаваць нялёгка, — зазначаюць Руслан і Вольга. — Зусім мала застаецца вольнага часу і трэба забыцца пра выхадныя.

На перыяд жніва Вольга пайшла ў чарговы адпачынак. Дзяцей адвезлі да бабулі: практычна ўвесь светлавы дзень даводзіцца праводзіць у полі.

Руслан і Вольга працуюць сумленна і імкнуцца не адстаць па намалотах ад больш вопытных калег. У асобныя дні яны выдаюць з бункера свайго камбайна да 90 тон залацістага зерня. І зусім невыпадкова яны — у ліку лепшых сярод сямейных экіпажаў у раёне.

Мікола Архуцік, Сяргей Талашкевіч (фота).

На здымку: Руслан і Вольга Шалкоўскія.

2 комментариев

  • Dmitry

    Zabycca «na» vychodnyja, a ne «pra».

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • василий

    поклон хлеборобам.но ребята .какие потери зерна.все теперь взашло,,

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *