Воскресенье, 27 сентября 2020

В этом году в Пружанском районе признаны пригодными для купания только 5 водоемов. Очередной рейд ОСВОД показал, что порядок есть не на всех

1 494

У такую спёку — самы разгар купальнага сезона: на гарадскім возеры штодня бавяць вольны час сотні пружанцаў. Прыходзяць яны сюды з задавальненнем. Сваю адзнаку арганізацыі купання далі і турысты з Ленінградскай вобласці, якія спыніліся лагерам на гарадскім вадасховішчы. Ім вельмі спадабалася, як даглядаецца пляж і ўзбярэжжа, тое, што наладжаны сэрвіс і, безумоўна, кантроль за адпачываючымі і парадкам на месцы.IMG_6623

А ці могуць тым жа пахваліцца і іншыя месцы для купання, якія вызначаны рашэннем райвыканкама? Свой рэйд разам са старшынёй раённага таварыства выратавання на водах Ю.М.Амельянчуком мы пачалі з вадаёма каля вёскі Лінова. Раней мясцовы сэрвіс выклікаў толькі крытыку, але зараз ААТ «Ліноўскае» (адказнае за падтрыманне парадку) узялося за справу ўсур’ёз: зроблены лаўкі з павеццю, пабудаваны домік, дзе можна схавацца ад сонца, прыведзены ў парадак пляж і зроблены стэнд для нагляднай агітацыі і інфармацыі. Але засмуціў той «культурны слой», што пакідаюць пасля сябе лінаўчане, якія адпачываюць тут. Шмат смецця, хаця побач ёсць спецыяльнае месца для яго збору, раскідана па беразе, шлагбаум зламаны, каб можна было даехаць да самай вады на машыне. Магчыма, часцей, асабліва ў выхадныя, тут трэба бываць супрацоўнікам праваахоўных органаў?IMG_6582

— Пару штрафаў за такія адносіны не перашкодзілі б,— зазначае Юрый Міхайлавіч, калі мы пабывалі на возеры каля вёскі Носкі.

Лясгас спецыяльна абмежаваў доступ транспарту ў зону вадаёма, зрабіўшы на дарозе насып. Але аўтааматары выездзілі дарогу побач. Яе таксама перакрылі, але небяспека для прыроды пратрымалася толькі тыдзень — і зноў побач новая дарога. Хаця на ўзбярэжжы зроблена практычна ўсё, каб можна было адпачыць сапраўды на ўлонні прыроды: альтанкі, месцы прыгатавання ежы, стэнд з просьбай да адпачываючых паважаць работу іншых людзей.IMG_6591

На гарадскім возеры праблема іншага плана. КУВП «Камунальнік» наглядае за берагам належным чынам, дзейнічае пост выратавальнікаў. Але блізкасць да горада прыцягвае сюды шмат дзятвы. І, як правіла, без дарослых. Нядаўна матросу-выратавальніку Вячаславу Пуцыку ўдалося своечасова выцягнуць з вады малога, які ўжо тануў. А колькі іх прабіраецца па полі, каб не трапіць на вочы выратавальнікам, і купаецца ў непрыстасаваных месцах? Прычына гэтага — адсутнасць увагі з боку дарослых, якія таксама, здараецца, ігнаруюць элементарныя правілы бяспекі, асабліва ў плане злоўжывання спіртным.IMG_6584

Старшыня раённага таварыства зноў звяртаецца да гараджан з просьбай не псаваць адпачынак ні сабе, ні навакольным.

Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).

На здымку: матрос-выратавальнік Вячаслаў Пуцык.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *