Воскресенье, 27 сентября 2020

350 сортов гладиолусов и 120 лилий выращивает на своем участке цветовод-любитель Людмила Кудрейко

4 708

Гэты ўчастак, недалёка ад трасы ў в.Дабучын, мінуць немагчыма. Сюды абавязкова хочацца зайсці, як толькі позірк спыняецца на цудоўных і непаўторных, проста шыкоўных лілеях.

Кветавод-аматар Людміла Кудрэйка вырошчвае 350 сартоў гладыёлусаў і 120 лілей. Мы наведаліся да яе ў той час, калі апошнія як раз расцвілі.IMG_6501

Лілеі, якіх нездарма называюць каралевамі саду, уражвалі сваімі памерамі і прыгажосцю. Людміла, якая, здаецца, ведае пра кветкі ўсё, расказвае:

— Існуе вялікая разнастайнасць лілей. Аднак за пах, насычанасць колеру, устойлівасць да хвароб я аддаю перавагу АТ-гібрыдам (арыенталь-трубчастыя гібрыды), якія вырастаюць ад аднаго да двух метраў у вышыню і проста ўражваюць прыгажосцю кветак. Перасаджваць іх можна і ў перыяд цвіцення. Для пакупніка гэта вельмі зручна, бо ён бачыць, якую кветку купляе. У той жа час я б не раіла людзям купляць цыбуліны лілей без парасткаў, якімі б заманлівымі не гучалі ўгаворы прадаўца. І яшчэ: калі вам прапануюць купіць блакітную лілею, памятайце, што такіх у прыродзе наогул не існуе.IMG_6510

Захапленне кветкамі да Людмілы перайшло ад  бабулі. Жанчына прызнаецца, што дагэтуль памятае пах вяргінь пад бабуліным акном. Аднак сама аддае перавагу развядзенню цыбульных раслін.

— Незалежна ад таго, вырошчваннем якіх кветак займаецца чалавек, ён дарыць людзям прыгажосць.

А прыгажосцю ад Людмілы можна любавацца не толькі ў Дабучыне, але і ў Калядзічах.

Галіна Каляда, Сяргей Талашкевіча.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *