Четверг, 1 октября 2020

Больше месяца действуют новые правила охоты и рыбалки. Напомним основные изменения

2 674

Вось ужо месяц рыбакі і паляўнічыя бавяць свой час па новых правілах. Справа ў тым, што 26 чэрвеня ў Беларусі ўступіла ў сілу абноўленая рэдакцыя Правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, а таксама рыбалоўства і рыбалоўнай гаспадаркі.

Асаблівасцямі новых правілаў з нашымі чытачамі дзеліцца дзяржінспектар Брэсцкай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету С.С.Ліш.кот на рыбалке

— Перш-наперш хачу заўважыць, што памяняліся не толькі правілы палявання і рыбалоўства, але і штрафы за іх невыкананне. Прычым дабываць як рыбу, так і дзічыну ў абход закона стала ў сярэднім утрая даражэй, — звяртае ўвагу Сяргей Сяргеевіч.

Ды не толькі пакаранне рублём, але і многія пункты закона сталі больш жорсткімі. Памянялася значэнне і самаго паняцця «паляванне»: цяпер гэта не проста пошук, выследжванне, праследаванне, спроба здабычы паляўнічых жывёл, але і знаходжанне ў паляўнічых угоддзях і іншых месцах пасялення паляўнічых жывёл з прыладамі палявання. Інакш кажучы, сёння без пуцёўкі ў лес з ружжом — ні нагой. На іншы выпадак у кожнай паляўнічай гаспадарцы распрацаваны схемы — толькі згодна з імі паляўнічаму са зброяй дазваляецца перамяшчацца без пуцёўкі.

Між іншым, нядаўна за падобнае парушэнне да адказнасці быў прыцягнуты жыхар Пружаншчыны: мужчыну затрымалі з расчахлёнай стрэльбай, за што ў судовым парадку ён быў пазбаўлены права палявання на тры месяцы, а таксама атрымаў штраф каля трох мільёнаў рублёў.

Дарэчы, нават знахо-джанне ў лесе з паляўнічым сабакам, спушчаным з павадка, з уступленнем у сілу новых правілаў прыроўніваецца да незаконнага палявання. У падобным выпадку, напрыклад, гаспадар таксы рызыкуе атрымаць штраф у памеры ад 10 да 50 базавых велічынь. Згадзіцеся, нават мінімальная сума ў 1,5 мільёна рублёў выглядае пераканаўча, каб не спакушаць сябе на такое парушэнне, нават калі ў вас на мэце была бяскрыўдная прагулка з гадаванцам паляўнічай пароды.

Сярод новаўвядзенняў — абавязковае праходжанне прэтэндэнтамі на атрыманне пасведчання на права палявання падрыхтоўчых курсаў для здачы спецыяльнага паляўнічага экзамена. На міжраённым узроўні арганізаваны адна-двухтыднёвыя курсы на платнай аснове.

Яшчэ некалькі новых правілаў палявання:oxota

* Выключана такое паняцце, як «дзікія жывёлы непажаданых відаў», у выніку чаго паляванне на баклана і чаплю шэрую дазволена толькі на сажалках рыбаводчых арганізацый.

* Істотныя зменены ў працэдуры заключэння і скасавання дагавора арэнды паляўнічых угоддзяў, галоўная з іх — абавязковая акрэдытацыя карыстальнікаў паляўнічых угоддзяў на права вядзення паляўнічай гаспадаркі.

* Кіраўнік палявання можа адхіліць ад палявання ўдзельнікаў, якія парушаюць правілы бяспекі палявання альбо не выконваюць яго ўказанні без кампенсацыі ўнесенай платы за паляўнічую пуцёўку.

* Разам з тым пашыраны паўнамоцтвы карыстальнікаў паляўнічых угоддзяў: яны маюць права рабіць агляд рэчаў, транспартных сродкаў, прадукцыі і прылад палявання, канфіскоўваць у асоб, якія парушылі правілы, прадукцыю і прылады незаконнага палявання, дзяржаўнае пасведчанне на права палявання.

У выпадку прыцягнення грамадзяніна да адказнасці з пазбаўленнем права на паляванне канфіскаванае дзяржпасведчанне перадаецца ў арганізацыю Мінлясгаса, якая яго выдала, для прызнання несапраўдным (раней дакумент вяртаўся паляўнічаму па завяршэнні тэрміну пакарання).

Сяргей Ліш звяртае ўвагу:

— У новым дакуменце больш дакладна прапісаны і правілы для рыбаловаў, што, дарэчы, дазваляе выключыць шэраг прававых прабелаў, існаваўшых дагэтуль. Зразумела, рыбаловаў, як і паляўнічых, таксама чакалі новаўвядзенні. Напрыклад, у два разы меншай стала колькасць кручкоў, якія можна выкарыстоўваць адначасова: да 5 штук на аднаго рыбалова-аматара, да 10 — для членаў Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў (БТПР).

Згодна з новымі правіламі, дазваляецца здабываць не больш двух кілаграмаў ракаў, прычым ніводная асобіна не павінна быць меншай за 10,5 сантыметра. Ва ўлове, незалежна ад пары года, не павінны аказацца яйканосныя самкі — іх нескладана адрозніць па дробных крупінках на пузе пад хвастом. Забаронена лоўля ракаў у начны час  сутак з выкарыстаннем асвятляльных прыбораў і масак, а ў дзённы час — з выкарыстаннем больш як трох ракаловак на чалавека.

— Сёлета буйное парушэнне рыбнай лоўлі было выяўлена на Пружаншчыне, — расказвае суразмоўца. — Двое мужчын незаконна, сеткамі вылавілі каля 30 кілаграмаў рыбы, за што панеслі адказнасць згодна з Крымінальным кодэксам. Судом ім вынесена пакаранне ў выглядзе трох гадоў пазбаўлення волі з адтэр-міноўкай на год. А гэта значыць, калі на працягу гэтага года яны паўторна ўчыняць крымінальнае правапарушэнне, іх чакае турэмнае зняволенне.

Увогуле, сёлета на працягу паўгоддзя на Брэстчыне інспектарамі прыродаахоўнага ведамства былі выяўлены больш 90 адміністрацыйных правапарушэнняў і тры крымінальныя. Пераважная большасць — а гэта 77 фактаў — тычацца незаконнай рыбалкі.

Асноўныя змяненні ў рыбалоўстве:рыбалка

* Зменены і дыферэнцыраваны тэрміны забароны. Веснавая забарона, звязаная з перыядам нерасту ў большасці відаў рыб, для Брэстчыны будзе дзейнічаць з 20 сакавіка да 18 мая. Для некалькіх відаў рыб гэты тэрмін крыху іншы: у нашай вобласці шчупака нельга лавіць з 1 сакавіка да 15 красавіка, сома звычайнага — з 19 мая да 20 чэрвеня і з 1 лістапада да 31 сакавіка.

* Цяпер няма абмежаванняў па мінімальных стаўках платы за арэнду рыбалоўных угоддзяў.

* Для забеспячэння арандатарам абавязкаў па ахове рыбалоўных угоддзяў асобы, якія ажыццяўляюць іх ахову, могуць затрымліваць транспартныя сродкі на адлегласці да кіламетра ад берагавой лініі вадаёма, а таксама рабіць агляд рэчаў і прылад рыбалоўства.

* Рыбаловы, якія ажыццяўляюць аматарскае рыбалоўства, абавязаны падтрымліваць належны санітарны стан рыбалоўных угоддзяў, не пакідаць на іх берагах, а таксама на лёдзе смецце і іншыя адходы, не дапускаць засмечвання і забруджвання ўгоддзяў іншым спосабам.

***

Зразумела, змяненняў у правілах палявання і рабалоўства намнога больш, чым  магчыма расказаць на старонцы «Эка-планеты». Пра ўсе нюансы можна даведацца на сайце Дзяржаўнай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Падрыхтавала Марына Вакульская.

Один комментарий

  • Виталий

    это что щас какому нибудь петьке с 3 классами образования можно будет досмотр авто делать? а как же досмотр багажника только в присутствии понятых?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *