Воскресенье, 27 сентября 2020

Три года назад Людмила и Сергей Воробей поменяли город на деревню. Сегодня их дворик один из самых красивых в Хореве

3 498

Як можна звычайную вясковую сядзібу ператварыць у райскі куточак,  добра ведаюць Людміла і Сяргей Варабей. І не толькі ведаюць! Яны гэта зрабілі ўсяго за тры гады, калі пасля пераезду з горада ў вёску ўзяліся за добраўпарадкаванне, здавалася б, звычайнай вясковай хаты і падворка. Сёлета іх сядзіба ў в.Харава – лепшая.IMG_6482

Людміла Уладзіміраўна – загадчыца гаспадаркі дзіцячага садка, яе муж   Сяргей Іванавіч працуе ва-дзіцелем. Словам, людзі заняты справай. Таму, гледзячы на ўтульны дом з тэрасамі, з густам аформленыя газоны з кветнікамі, як зараз модна гаварыць – разнастайныя малыя архітэктурныя кампазіцыі, створаныя рукамі гаспадароў, узнікае слушнае пытанне:IMG_6463

— Калі ўсё гэта паспяваеце?

— Проста, — адгукаецца першай Людміла, — мой муж адпачываць не ўмее і нам з дачкой не дае.

Відаць, нават цяжка ўявіць, што не ўмее рабіць чалавек, які асвоіў усе спецыяльнасці. Менавіта так кажа пра Сяргея жонка. А гэта – не толькі работа з дрэвам ці металам. Аднолькава спраўна ён і будаўнічую кладку зробіць, і глебу пад пасеў падрыхтуе, і машыну адрамантуе.IMG_6479

— А задумкі чые? – разглядаю лупатую саву на яблыні, змайстраваную з пластыкавых бутэлек.

— Фантазіруем разам, — разважае Сяргей. — Вельмі часта дапамагае назіральнасць. Убачылі нешта прыгожае — зрабілі ў сябе дома. Хаця часцей ідэі ўсё ж з’яўляюцца ў Людмілы. Я ж іх толькі ўвасабляю.IMG_6487

Так на падворку з’явіліся штучныя лебедзі, вожыкі і нават жыраф, “выраслі” пальмы. Нехта з вяскоўцаў такога энтузіязму сямейнай пары не разумее. Здзіўляецца, калі не зважаючы на дождж ці цемру, Сяргей з Людмілай працягваюць нешта майстраваць на сваім падворку. Аднак большасць вяскоўцаў проста ў захапленні і ад прыгажосці на сядзібе, і ад працавітасці гаспадароў.

Галіна Каляда, Сяргей Талашкевіч (фота).

  • Виталий

    Видимо совсем нету чего печатать в газете! Это обычное дело, если человек у себя дома создаёт красоту, пусть даже и откровенный кич. И это возводят в ранг удивительного! До чего дошли! Вот если бы этот товарищ с супругой устроили детскую спортивную площадку для деревенских детей, или разбили розарий в центре деревни — это поступок!

    Конечно, не всё так плохо — если в деревне среди населения одни потребители улучшенного недорогого вина, то это да! Они и правда — ГЕРОИ СЕЛЬСОВЕТА! 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Кристина

    Молодой человек,а что сделали вы в своем доме?какой поступок ВЫ совершили??или кроме того как провести у себя интернет и оставлять бессмысленные комментарии вы ничего не можете?:-)мне искренне жаль таких людей как вы,ведь сидя на диване вы ничего не добьетесь!А наши родители сделали такую красоту во дворе,создали уют в доме и могу вас заверить это только НАЧАЛО!иметь свое мнение хорошо,но еще лучше оставить это мнение при себе))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Второму Виталию: я так и знала, что первый комментарий не Вы писали)))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Роман

    Молодцы, всегда приятно видеть ухоженный дворик, это стимулирует к тому, чтобы и свою территорию содержать в порядке. К тому же это говорит о том, что не только бухать можно в деревне.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Юрий

    Солидарен с Романом.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *