Пятница, 25 сентября 2020

Пружанщина на восьмом месте по результатам оплаты труда среди 16 районов области за пять месяцев этого года

1 922

Асноўная крыніца прыбытку насельніцтва — заработная плата, пенсіі і матэрыяльная дапамога. Узровень пенсій і іншых сацыяльных выплат вызначаны ўрадавымі рашэннямі. Задача на месцы: забяспечыць дастойную аплату працы.

Галоўнай прычынай вострага кадравага пытання лічыцца невысокі ўзровень заработнай платы. Прычым адзначаецца ў некаторых выпадках самаўпэўненасць кіраўнікоў, якія лічаць, што кадры — не праблема і нікуды работнікі, нават з нізкімі заробкамі, не падзенуцца. Але ж калі аплата працы ніжэй за рыначныя паказчыкі, спецыяліст або звольніцца, або будзе шукаць магчымасць атрымання прыбыткаў з іншых крыніц і не так ужо якасна працаваць на асноўным месцы.

На працягу першых пяці месяцаў у раёне праводзіўся маніторынг па гэтым пытанні. Аналіз паказаў, што многімі прадпрыемствамі прымаюцца пэўныя меры па росце заработнай платы, але не ўсюды дастаткова актыўна.аткрытка-зарплата-Жизненно-удалённое-490151

Сярод 16 раёнаў вобласці Пружаншчына па выніках аплаты працы за пяць месяцаў займае восьмае месца. Аднак гэта пазіцыя паступова ўзнімаецца: у маі наш раён стаў сёмым, саступіўшы крыху больш за 100 тысяч рублёў Брэсцкаму раёну, але на паўмільёна рублёў апярэдзіўшы такі буйны раён, як Пінскі. У цэлым сярэдняя заработная плата работнікаў галін эканомікі за студзень-май бягучага года склала 4575,8  тыс. рублёў, у тым ліку за май — 4915,7 тыс.рублёў. У параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года яна ўзрасла на 123,8 % і 120,5 % адпаведна. Рост рэальнага заробку за пяць месяцаў у параўнанні са студзенем-маем 2013 года  склаў 106,2%, за май — 101,3%.

Досыць высокі ўзровень аплаты працы пры забеспячэнні росту рэальных заробкаў і выкананні прагнозных паказчыкаў за май адзначаецца ў ААТ «Пружанскі малочны камбінат», «Пружанскі льнозавод», філіяле «Пружанскія электрычныя сеткі», «Пружанырайгаз»,  ААТ «Айчына», «Жураўлінае», «Ружаны-Агра», «Агра-Калядзічы», ДУВП «Пружанскае ПМС»,  ДУБП «Пружанская ПМК-21», «Пружанская ПМК-22»,           аб’яднанне «Фармацыя» , Пружанскі РВЭС. Але ёсць і адстаючыя: сярод аўтсайдэраў па заробках Ружанская мэблевая фабрыка, ААТ «Пружанскі КБМ», «Пружанскі РКБА»,  Пружанскае райспажыўтаварыства, філіял РСТ «Прадтавары», ААТ «Пружанскае», «Рамбуд», філіял «Пружанскі райпалівазбыт»,   Аранчыцкае збожжапрыёмнае прадпрыемства.

Нізкі паказчык сярэдняй заработнай платы  ў транспартнай галіне раёна: за студзень-май бягучага года ён склаў 4184,1 тыс.рублёў, што на 8,6% ніжэй сярэднераённага ўзроўню, за май — 4417,2 тыс.рублёў (ніжэй узроўню па раёне на 10,1%). Такая сітуацыя прывяла да скарачэння колькасці працуючых у гэтай сферы.  Сярэдняспісавая колькасць работнікаў  за студзень-май 2014 года склала 476 чалавек, за май яна скарацілася на шэсць чалавек. А ў параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года  паменшала на 2,7 % і 3,7% адпаведна. Тэндэнцыя да паніжэння захоўваецца.

Па стану на пачатак лета ў інспекцыі па падатках і зборах па Пружанскім раёне на ўліку знаходзяцца 174 прадпрыемствы прыватнай формы ўласнасці, якія ажыццяўляюць фінансава-гаспадарчую дзейнасць. Высокі ўзровень заработнай платы маюць такія прыватныя арганізацыі, як «Тытул»,                   «БудДомГруп», «Нятканы свет», «Адоб-Агра», «Пружаны Авіяхімсэрвіс», «ЮНІМІЛК». А вось самую меншую зарплату — у памеры  мінімальнай (1660,0 тыс.рублёў) выплачваюць «ІнРэтранс», «РуВаНс-Транс», «Каралюк», «РужаныБуд», «БондЛайн»,   «ЛАБІЛпроф».

Віталь Матвіенка, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама.

2 комментариев

  • Я

    Редакция, вот что такое «размер оплаты труда» я понимаю, но что такое «результат оплаты труда»???

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    средняя по району лимона 2-2.5 на вскидку, к чему этот треп?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *