Понедельник, 28 сентября 2020

Куда выбрасывать ненужное стекло? Тарный стеклобой примут по 600 рублей за килограмм, старые окна — бесплатно

2 207

Ва ўсіх крыніцах масавай інфармацыі нам тлумачаць, чаму не трэба выкідваць шкло, раяць здаваць яго для далейшай перапрацоўкі. Толькі на справе атрымліваецца зусім наадварот: павезлі ў мясцовы пункт прыёму шклатары здаваць лішкі слоікаў пад вінтавую накрыўку і вынятае са старых вокнаў шкло, а там адказалі, што такое не прымаюць.

Вось і атрымліваецца, што людзі, не маючы магчымасці пазбавіцца ад непатрэбнага шкла, вывозяць яго абы-куды. Працаваў лесніком, таму не па чутках ведаю, колькі падобных адходаў выкідваецца, напрыклад, у лес.

М.А.Кісцюк, г.п.Ружаны.мусор в лесу

Як паведаміў намеснік старшыні райспажыўтаварыства па нарыхтоўках А.А.Яроцкі, шклатара прымаецца сапраўды не ўсіх відаў. Тым не менш, як запэўніў Аляксандр Аляксандравіч, пазбавіцца ад непатрэбнага шкла можна: кааператары прымаюць яго ў якасці шклабою па цане 600 рублёў за кілаграм.

Да слова, калі ёсць падобная неабходнасць, яе можна вырашыць дзякуючы яшчэ і камунальнай службе. Намеснік дырэктара КУВП «Камунальнік» В.І.Казлоў удакладніў, што для гэтага неабходна звярнуцца на бліжэйшы жыллёва-камунальны ўчастак — для Ружан гэта  вул. Чырвонаармейская, д.6. Дарэчы, камунальшчыкі таксама плацяць грошы за шклабой — тыя ж 600 рублёў за кілаграм, праўда, толькі за тарны (бутэлькі, слоікі). А вось звычайны (напрыклад, аконнае шкло) забіраецца толькі бясплатна.

На самым вышэйшым узроўні ў нашай краіне не раз абмяркоўвалася пытанне другаснага выкарыстання адходаў. У тым ліку і рацыянальнага стаўлення да шклабою. А тут сітуацыя сапраўды кур’ёзная: мы не ведаем, як пазбавіцца ад непатрэбнага шкла, у той час калі на прадпрыемствах па яго перапрацоўцы скардзяцца на незагрузку магутнасцяў, а ўсемагчымыя інстанцыі змагаюцца з забруджваннем навакольнага асяроддзя. І ў дадатак па выніках года рэгулярна паведамляецца: план па нарыхтоўцы шклобою не выкананы.

Ці не таму здзіўляе: чаму слоікі «пад закрутку» (так званую шклатару «твіст») у чалавека не прынялі? Тым больш, што на паліцах магазінаў сёння безліч тавараў у слоіках пад вінтавую накрыўку: сіропы, кансерваваныя карнішоны і таматы, варэнне і г.д. Няўжо слоікі нельга выкарыстоўваць паўторна, як гэта дома робяць гаспадыні?

Памятаеце, раней ніхто не выкідваў бутэлькі з-пад розных прадуктаў, а нёс іх на шклопрыёмны пункт ці ў магазін. Сёння кажуць, што сучаснае пакаленне саромеецца здаваць пустую тару, паколькі не навучана беражлівасці. Магчыма,  прычына не толькі ў гэтым, але яшчэ і ў тым, наколькі гэта даступна зрабіць?

Падрыхтавала Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *