Пятница, 22 июня 2018

Финал открытого чемпионата области по футболу прошёл без пружанского «Водоканала»

1 301

Фінішаваў чатырнаццаты міні-футбольны турнір Elite League, які ў гэтым годзе праходзіў у ранзе адкрытага чэмпіянату вобласці. Чэмпіёнам стала каманда «Amstel-Тэхніка», якая ў фінале нанесла паражэнне PKS «Pogon» — 1:0. На жаль, у ліку фіналістаў не было пружанскага «Водаканала».

Нагадаем, што ў першым паўфінальным матчы нашы футбалісты саступілі з мінімальным лікам 0:1 PKS «Pogon». У паўторным паядынку «Водаканал» адкрыў лік ужо на 4-й мінуце, калі мэты дасягнуў удар Уладзіміра Сазонава. Але літаральна тут жа Дзмітрый Мазалеўскі (вядомы форвард брэсцкага «Дынама») аднавіў раўнавагу. У сярэдзіне тайма сітуацыя паўтарылася зноў. Сазонаў дакладна выканаў пенальці, а Мазалеўскі праз мінуту дакладна прабіў у дальні вугал варот. Каманды пайшлі на адпачынак пры ліку 2:2.

Другая палова сустрэчы, нягледзячы на старанні «Водаканала», засталася за футбалістамі PKS «Pogon». Яшчэ чатыры разы варатар пружанскай каманды вымушаны быў даставаць мяч з сеткі варот. Такім чынам,  нашы землякі саступілі саперніку з лікам 2:6. Такімі былі новости футбола.

Але адчайвацца не трэба. Прагрэс каманды ў сёлетнім сезоне відавочны. «Водаканал» упершыню прабіўся ў паўфінал і з’яўляецца адной з мацнейшых каманд турніру Elite League.
Мікола Архуцік.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *