Воскресенье, 27 сентября 2020

24 июля на городском автодроме пройдут соревнования картингистов. Пружанской команде нужна поддержка!

1 393

Некалькі гадоў у раённым таварыстве ДТСААФ дзейнічае гурток мотакартынгу, які з ахвотай наведваюць усе апантаныя аўтамабільнай гонкай ва ўзросце ад 8 да 15 гадоў.

Як расказвае старшыня таварыства В.М.Гарахавіцкі, выхаванцам разам з настаўнікамі ўдалося аднавіць два карты, на якіх яны зараз і спасцігаюць складаную навуку ваджэння. Прычым настолькі паспяхова, што на мінулагодніх спаборніцтвах у вобласці Аляксандр Бармута заняў другое месца, а ўвогуле каманда Пружанскага раёна стала чацвёртай. Хаця і ўпершыню прымала ўдзел у падобным мерапрыемстве.IMG_6226

Такое імкненне да перамогі, жаданне навучацца настолькі ўразіла арганізатараў спаборніцтваў, што было вырашана сёлетнія заезды правесці ў Пружанах. Заўтра гарадскі мотадром напоўніцца ровам гэтай невялікай, але вельмі хуткай тэхнікі. Таму запрашаем усіх падтрымаць сваю каманду.IMG_6219

На працягу зімы і лета выхаванцы гуртка старанна вывучалі ўстройства картынгаў, шліфавалі свае ўменні кіраваць імі па планах і на ўмоўных макетах.

А летам напярэдадні спаборніцтваў дзеці разам са сваім настаўнікам В.А.Рэчыцам прыступілі да практычных трэніровак на мотадроме.

На здымку: да заезду гатовы картынгісты Аляксандр Бармута і Андрэй Панасевіч, іх падтрымліваюць Сяргей Сідаровіч, Сяргей Міцін разам з трэнерам В.А.Рэчыцам; Аляксандр Бармута.

Алег Сідарэнка, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *