Вторник, 29 сентября 2020

Где можно кататься на квадроцикле, как передвигаться на мотоблоке? На эти и другие вопросы ответил начальник ГАИ Пружанского РОВД Василий Осипенко

2 259

Падчас «прамой лініі» з начальнікам аддзялення ДАІ Пружанскага РАУС В.В.Асіпенкам паступіла шмат пытанняў ад жыхароў раёна. Адказы на найбольш важныя мы сёння публікуем.

*Арцём, г.п.Ружаны. Як доўга я магу ездзіць у Беларусі з пасведчаннем вадзіцеля іншай дзяржавы?

— Парадак прызнання сапраўдным на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь пасведчання вадзіцеля, выдадзенага замежнай дзяржавай, вызначаны артыкулам 5 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб дарожным руху». Так, асобы, якія прыбылі і часова  пражываюць у Беларусі, маюць права кіраваць механічнымі транспартнымі сродкамі пры наяўнасці сапраўднага пасведчання вадзіцеля, што адпавядае патрабаванням Канвенцыі пра дарожны рух.

Грамадзяне, якія пераехалі на пастаяннае жыхарства ў Рэспубліку Беларусь і маюць сапраўднае пасведчанне вадзіцеля, выдадзенае замежнай дзяржавай, такое права маюць толькі на працягу 90 дзён з даты выдачы пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь ці віду на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь.

*Сяргей Барысавіч, г.п.Шарашова. Да якога тыпу транспарту адносіцца мотаблок? Якія дакументы трэба мець для кіравання ім, дзе і як павінен рухацца мотаблок?

— Гэты механічны транспартны сродак не падлягае дзяржаўнай рэгістрацыі. Пасведчанне вадзіцеля на права кіравання мотаблокам не трэба. Але і ўдзел у дарожным руху (па дарогах агульнага карыстання) такога транспартнага сродку забаронены! Зразумела, як і любым транспартам, нельга кіраваць ім і ў стане ап’янення.

*Аляксандр, г.Пружаны. Дзе можна ездзіць на квадрацыкле? Якія патрабуюцца дакументы і што трэба ведаць уладальніку такога агрэгата, каб не мець праблем з законам?квадроцикл

— Квадрацыкл — чатырохколавы пазадарожны механічны транспартны сродак, які мае пасадку і органы кіравання матацыклетнага тыпу. Гэты транспартны сродак таксама не падлягае рэгістрацыі, але іх эксплуатацыя на дарогах агульнага карыстання забаронена. Нельга ездзіць на квадрацыкле і ў стане ап’янення.

Эксплуатаваць яго вы можаце ў лесе, на полі і ў іншых месцах, дзе няма дарог агульнага карыстання. Перавозіць ад месца стаянкі да месца эксплуатацыі і назад можна толькі на прычэпе ці ў кузаве (фургоне) іншага транспартнага сродку.

*Юрый, в.Н.Засімавічы. Мы жадаем прадаць аўтамабіль, але справа ў тым, што ён першапачаткова зарэгістраваны на сястру, якая ў сваю чаргу выйшла замуж, змяніла прозвішча і прапіску з пружанскай на мінскую.

Мы працягваем ездзіць на машыне з тэхпашпартам, аформленым на яе дзявочае прозвішча. З’явілася неабходнасць у продажы, а як правільна і танней зрабіць пераафармленне, не ведаем. Можа існуе спрошчаная схема?

— Аўтамабіль неабходна зняць з уліку ў МРЭА ДАІ г.Бяроза, пасля чаго паставіць на ўлік у г.Мінску, у сувязі са зменай месца жыхарства і прозвішча ўладальніка, а потым зняць з уліку для продажу.

*Міхаіл, г.Пружаны. На скрыжаванні вуліцы Меліярацыйнай і пад’езда да тэрыторыі ААТ «Пружанскае ПМС» адсутнічаюць дарожныя знакі, у сувязі з чым не зразумела, хто тут карыстаецца перавагай, а хто павінен саступіць дарогу.

— КУВП «Камунальнік» паведамлена пра адсутнасць знакаў на гэтым скрыжаванні, а таксама выдадзена прадпісанне ў тэрмін да першага жніўня бягучага года ўстанавіць тут знакі прыярытэту.

Падрыхтаваў да друку Алег Сідарэнка.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *