Воскресенье, 27 сентября 2020

День молодежи отпраздновали и в Пружанах

3 945

Пачатак святочным мерапрыемствам да Дня моладзі, якія прайшлі ў мінулую нядзелю, паклаў раённы конкурс “Магія танца”. І сумаваць не давялося нікому. Выступленні на сцэне чаргаваліся з разнастайнымі забаўляльнымі конкурсамі, якія “заводзілі” натоўп.IMG_4801

IMG_4788Да слова сказаць, занятак па душы можна было знайсці ў гэты дзень і побач са сцэнай. На плошчы каля Палаца культуры працавала экспрэс-фота. Жадаючыя маглі пастраляць у пнеўматычным ціры, пакатацца як на дзіцячых аўтамабілях, так і на сапраўдным кані. Рэкламавалі касметыку. Малюнкамі на целе ўпрыгожвалі ўсіх жадаючых мастакі бодзі-арту на чале з народным майстрам Марыяй Кулецкай. Асобна, на спецыяльна створанай пляцоўцы для дзяцей, весяліліся малыя.DSC_2961

Аднак асноўнае дзейства  адбывалася на сцэне, адкуль віталі і віншавалі моладзь са святам намеснік старшыні Пружанскага РВК М.П.Кудравец і начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама К.І.Панімаш. У танцавальным конкурсе сваё майстэрства дэманстравалі шматлікія танцавальныя калектывы не толькі з Пружан і раёна, але і з Івацэвічаў, Камянца, Ваўкавыска. Аднолькавае захапленне гледачоў выклікалі як “Джайв” і “Ча-ча-ча”, так і дыска з народнымі танцамі. Варта адзначыць унікальнасць многіх танцавальных пастановак з акрабатычнымі элементамі, што дарыла гледачам асаблівую радасць. Вызначыць лепшых сярод мноства канкурсантаў кампетэнтнаму журы было няпроста. Хаця бясспрэчны лідар у пяці намінацыях: дзіцячы, эстрадны, бальны, сучасны і вулічны танец быў відавочны. Усе першыя месцы пад пахвальныя апладысменты публікі былі прысуджаны ўзорнаму ансамблю эстраднага танца “Капрыз” Камянецкага РДК.

Музычную эстафету свята перанялі рок-групы з Пружан і Лінова, рэперы, аматары электроннай музыкі, вакалісты эстрадных студый. Канцэрт дала вядомая беларуская група “Дразды”, якую каторы ўжо раз надзвычай цёпла сустракаюць Пружаны. Моладзь танцавала і весялілася, аб’ядноўвалася падчас флэш-мобу. Сапраўдным упрыгожаннем маладзёжнага мерапрыемства стала дэфіле ў вясельных сукенках. А настроіцца на сур’ёзны лад дапамагло выступленне маладзёжнага атрада правапарадку “Беркут”.DSC_2981IMG_4654

Аднак хлопцы і дзяўчаты не толькі забаўляліся. Яны не засталіся ў баку ад дабрачынных акцый “Падары салодкае жыццё” і “За чыстыя сэрцы”, падчас якіх вёўся збор ласункаў, цацак, сродкаў асабістай гігіены для выхаванцаў з сацыяльнага прытулку п.Сонечны і аддзялення дзённага знаходжання для маладых інвалідаў. Як аказалася, нераўнадушных людзей было на свяце нямала… А яшчэ больш – шчаслівых: танцавалі і весяліліся маладыя да позняй ночы.

Галіна КАЛЯДА.

Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ і Сяргей КАВАЛЬЧУК (фота)

4 комментариев

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *