Четверг, 29 октября 2020

Международный фестиваль футбола «Колосок» выявил победителей. Главные награды уехали в Щучин и Чернигов

2 354

На працягу трох дзён на гэтым тыдні на гарадскім стадыёне ў Пружанах праходзіў міжнародны фестываль па футболе «Каласок» сярод дзіцячых сельскіх каманд прыгранічных раёнаў Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Украіны. Арганізатарамі турніру выступілі агульнарасійскі саюз грамадскіх аб’яднанняў добраахвотнага спартыўнага таварыства «Ураджай», арганізацыя спартыўнага таварыства «Колас» АПК Украіны, грамадскае аб’яднанне беларускага рэспубліканскага фізкультурна-спартыўнага клуба «Ураджай», Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь, асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола», Пружанскі райвыканкам.IMG_3429

Падобныя футбольныя фестывалі праводзяцца з 2009 года. Іх па чарзе прымаюць Расія, Беларусь і Украіна. Удзельнікамі сёлетняга  сталі шэсць каманд у дзвюх узроставых групах (1999-2000 і 2001-2002 г.г. нараджэння).IMG_3378

У старэйшай узроставай групе за перамогу змагаліся «Дзясна» (Чарнігаўская вобласць, Украіна), «Алімп» (Іванаўская вобласць, Расія) і «Нёман» (Гродзенская вобласць), у малодшай — «Колас» (Чарнігаўская вобласць), «Сокал» (Смаленская вобласць, Расія) і пружанскі «Мухавец», які прадстаўляў Беларусь.

Падчас урачыстага адкрыцця фестывалю да юных футбалістаў звярнуліся з прамовамі старшыня райвыканкама М.М.Серкоў, намеснік старшыні агульнара-сійскага саюза грамадскіх аб’яднанняў добраахвотнага спартыўнага таварыства «Ураджай» А.У.Смірноў, старшыня чарнігаўскай абласной спартыўнай арганізацыі таварыства «Колас» І.А.Канашэвіч, кансультант Міністэрства спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Ж.А.Коршук.IMG_3390

Прагучалі гімны Расій-скай Федэрацыі, Украіны і Беларусі. Дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах уручылі капітанам каманд  караваі ад пружанскай зямлі. Апладысментамі сустрэлі прысутныя выступленні выхаванцаў харэаграфічнага аддзялення школы мастацтваў імя Р.Р.Шырмы, а таксама салісткі ўзорнай эстраднай студыі «Меладзін» гарадскога Палаца культуры Наталлі Трус.

Турнір адкрылі каманды малодшай узроставай групы. Гаспадары, футбалісты «Мухаўца», змагаліся з чарнігаўскім «Коласам».IMG_3395

Першы тайм прайшоў з адчувальнай перавагай гасцей і завяршыўся на іх карысць з лікам 2:0. У другой палове гульні нашы футбалісты перахапілі ініцыятыву і адыгралі адзін мяч, рэалізаваўшы пенальці. Лік 1:2 трымаўся амаль да самага фінальнага свістка, і толькі ў самай канцоўцы пружанцы прапусцілі яшчэ адзін мяч.IMG_3934

У гэты ж дзень у старэйшай групе «Нёман» без праблем разабраўся з чарнігаўскай «Дзясной» — 4:1.

У другі дзень спаборніцтваў адносіны высвятлялі паміж сабою каманды Украіны і Расіі. У малодшай групе «Колас» і «Сокал» не выявілі пераможцу —1:1. У старэйшай — «Алімп» вырваў перамогу ў «Дзясны» з лікам 3:2.IMG_3491

Канчатковае размеркаванне месцаў адбылося ў апошні дзень турніру, калі на поле выйшлі каманды Расіі і Беларусі.IMG_3944

Усе матчы завяршыліся ўнічыю. Спачатку «Мухавец» разышоўся з мірам з «Сокалам» —2:2, а лік у матчы «Нёман» і «Алімп» не быў адкрыты — 0:0.

У выніку ў малодшай групе перамаглі футбалісты Украіны, другое месца дасталося прадстаўнікам Расіі, а трэцім быў наш «Мухавец». Сярод старэйшых першынствавалі нашы землякі — футбалісты каманды «Нёман», другой фінішавала расійская каманда, а трэцяй — украінская.IMG_3522

Падчас урачыстага закрыцця фестывалю каманды-пераможцы атрымалі кубкі, а таксама, як і прызёры спаборніцтваў, медалі, ганаровыя дыпломы і футбольныя мячы ад асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола».

Сваімі ўражаннямі аб турніры падзяліліся старшыня чарнігаўскай абласной спартыўнай арганізацыі таварыства «Колас» І.А.Канашэвіч і намеснік старшыні грамадскага аб’яднання беларускага рэспубліканскага фізкультурна-спартыўнага клуба «Ураджай» А.А.Барышаў.

І.А.Канашэвіч:IMG_3556

—На падобных турнірах я прысутнічаю ўжо не першы раз. Але гэты — можна сказаць, асаблівы. Вельмі падабаецца гасціннасць вашых людзей і тыя ўмовы, якія былі створаны для нашага пражывання. Выдатна арганізаваны і самі спаборніцтвы.

У Брэсцкай вобласці я ўпершыню. Я вельмі здзіўлены, што ў такім малым горадзе, як Пружаны, створана настолькі цудоўная спартыўная база. Ды і горад наогул спадабаўся сваёй чысцінёй і зелянінай. Жадаю ўсім жыхарам Пружаншчыны міру і спакою!

 А.А.Барышаў:111

—Пружаны невыпадкова былі выбраны месцам правядзення футбольнага фестывалю для сельскіх каманд. У раёне створана адна з найлепшых спартыўных баз у рэспубліцы, тут праходзяць спаборніцтвы рознага ўзроўню па самых розных відах спорту.

Для юных футбалістаў была арганізавана і культурная праграма. Яны пазнаёміліся з Пружанамі, наведалі аквапарк і Брэсцкую крэпасць. У вёсцы Мокрае ўдзельнічалі ў мітынгу-рэквіему, ускладалі вянкі да помніка загінуўшым воінам.

Магу сказаць, што ва ўсіх трэнераў каманд-удзельніц засталіся толькі добрыя ўражанні ад турніру. Хочацца выказаць дзякуй кіраўніцтву раёна за прадастаўленую магчымасць правядзення футбольнага фестывалю на пружанскай зямлі.

Мікола Архуцік, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *