Понедельник, 19 февраля 2018

Для нарушителей ПДД предусмотрено уголовное наказание

878

У Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях РБ унесены шэраг змяненняў, якія ўступілі ў сілу 23 лютага. Папраўкі ёсць і ў артыкуле 18 «Парушэнні супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту». Якія санкцыі цяпер чакаюць парушальнікаў дарожнага руху? Вось што патлумачыў старшы дзяржаўтаінспектар Алег КРАСНАКУЦКІ.

РУЛЬ+ЧАРКА= …
Згодна са змяненнямі, вадзіцель, які затрыманы п’яным за рулём ці перадаў руль чалавеку нападпітку, будзе аштрафаваны на суму ад 15 да 30 базавых велічынь і пазбаўлены правоў на тры гады. Тое ж тычыцца тых, хто сеў за руль пасля ўжывання наркатычных, псіхатропных, таксічных сродкаў ці іншага дурману. Памер штрафу ў такіх выпадках можа вырасці — ад 25 да 45 базавых велічынь — для тых, хто не мае правоў.

Заўважым, што калі раней за трэці нецвярозы «залёт» на працягу года пагражала пакаранне па адміністрацыйным кодэксе, то цяпер з такімі вадзіцелямі будуць разбірацца, спасылаючыся на крымінальны: максімальнае пакаранне — пазбаўленне волі тэрмінам да двух гадоў.

Узмацнілася адказнасць у дачыненні тых, хто ўжыў спіртное пасля падачы супрацоўнікам міліцыі сігнала аб спыненні машыны ці пасля ДТЗ і да медыцынскага агляду. Раней супрацоўніку прыйшлося б даказаць, што затрыманы кіраваў аўтамабілем у нецвярозым стане, цяпер жа кіроўцу могуць аштрафаваць на 15 — 35 базавых велічынь і, больш таго, забраць правы тэрмінам ад аднаго да двух гадоў.

ДОБРА, КАЛІ ЎСЁ ДОБРА ЗАКАНЧВАЕЦЦА

У залежнасці ад віду парушэння правілаў дарожнага руху, з-за чаго адбылося ДТЗ, у якім невінаваты бок атрымаў лёгкія цялесныя пашкоджанні ці пашкоджана іншая машына, за няўважлівасць вадзіцелю пагражае штраф у памеры ад 2 да 30 базавых велічынь ці пазбаўленне правоў. Дарэчы, можна купить Ford. А асобе, якая не мае вадзіцельскага пасведчання і вінавата ў аварыі, яшчэ больш — ад 20 да 50 базавых.

Ёсць яшчэ адна важная папраўка ў заканадаўстве. Напрыклад: вадзіцель парушыў правіла дарожнага руху і ўчыніў ДТЗ, у якім абыходзіцца без чалавечых ахвяр, для разбіральніцтва на месца прыбывае дзяржаўтаінспектар. Яшчэ нядаўна вінаватаму прыйшлося б адказаць па ўсёй строгасці закона: заплаціць штраф за грэбаванне правіламі і за ўчыненае ДТЗ. Сёння ж ён можа абысціся толькі штрафам за невыкананне правілаў, праўда, калі пацярпелы не будзе настойваць і на тым, і на другім.

МАЙЦЕ НА ЎВАЗЕ!

Акрамя таго, з 23 лютага:
=вадзіцеля аўтамабіля з нечытаемым ці няправільна ўстаноўленым рэгістрацыйным знакам чакае папярэджанне — у лепшым выпадку, ці штраф у памеры да двух БВ;

=узмацнілася адказнасць, а разам з тым узраслі і штрафы за невыкананне патрабаванняў сігналаў рэгулявання дарожнага руху, парушэнне правілаў перавозкі пасажыраў і іншых правілаў дарожнага руху;

=пешаходы, не абазначыўшыя сябе ў цёмны час сутак святловяртальнымі элементамі, рызыкуюць атрымаць папярэджанне ці штраф, але замест былой сумы да 0,5 БВ цяпер могуць заплаціць ад 1 да 3 БВ;

=права разбіраць справы тых, каго ўпершыню затрымалі ў нецвярозым стане, суд перадаў супрацоўнікам ДАІ;

=за парушэнне правілаў праезду цяжкавагавых ці буйнагабарытных транспартных сродкаў — без спецыяльнага дазволу ці адхіленне ад маршруту, указанага ў ім,— штрафныя санкцыі павялічыліся да 50 БВ.

Падрыхтавала Марына АХРАМОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *