Среда, 21 октября 2020

Пружаны могут стать городом двадцати мостов. Требуется идея и финансирование

1 615

Не засталіся незаўважанымі пружанцамі работы, якія распачаліся ў скверы за райвыканкамам. Нядаўна тут быў дэманціраваны адзін са старых масткоў, замест якога неўзабаве з’явіцца новы.  Новая металаканструкцыя выраблена пружанскай фірмай «Загедан». Сіламі работнікаў КУВП «Камунальнік» і ДУВП «Пружанскае ПМС» ужо забіты палі, электрыкі падвялі кабель, і сёння, у сераду, як абяцаецца, цікаўныя могуць паназіраць за ўстаноўкай моста. А ў суботу адбудзецца яго адкрыццё.IMG_2472

Як расказаў старшыня райвыканкама М.М.Серкоў, якога мы папрасілі крыху раскрыць інтрыгу, гэта будзе першы, але не апошні абноўлены масток у Пружанах: некаторым старым патрэбна замена, некаторым проста абнаўленне — усяго іх больш дваццаці. Праўда, справа ўпіраецца ў фінансаванне — патрэбны спонсарскія ўкладанні, паколькі бюджэтныя грошы выдаткоўваць на гэтыя мэты не плануецца. На замену першага мастка часткова былі выкарыстаны сродкі, якія выдзяліў ААТ «Пружанскі малочны камбінат».IMG_2464

«Гэта будуць мосцікі з падсветкай. Усё яшчэ патрэбна ідэя, якая аб’яднала б іх, — падзяліўся сваімі думкамі Міхаіл Мікалаевіч. — Мяркуем нават аб’явіць конкурс на лепшыя назвы для мастоў».

Марына Вакульская, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *