Суббота, 31 октября 2020

Команда Пружанского аграрно-технического колледжа заняла 3 место на республиканских соревнованиях по многоборью

1 175

Трэцяе месца ў рэспубліканскіх спаборніцтвах па летнім шматбор’і “Здароўе” сярод сярэдне-спецыяльных навучальных устаноў краіны, якія прайшлі ў Магілёве, занялі навучэнцы Пружанскага аграрна-тэхнічнага каледжа.

Каманда каледжа, якая прадстаўляла на спаборніцтвах Брэсцкую вобласць,               удзельнічала ў плаванні, бегу на доўгія і кароткія дыстанцыі, скачках у даўжыню, стральбе з пнеўматычнай вінтоўкі, у падцягванні.IMG_1638

Кіраўнік секцыі каледжа па шматбор’і выкладчык Аляксандр Мацаюк адбіраў у каманду навучэнцаў  выключна па спартыўных здольнасцях. Такім чынам, у камандзе апынуліся будучыя электрыкі, механікі і аграномы з першага, другога і трэцяга курсаў: ураджэнцы Брэсцкага раёна Дзмітрый Зелянкевіч і Мікалай Купрыянюк, Артур Аўраменка з Камянца, Андрэй Мар’янаў з Маларыцкага раёна і Павел Семянчук з г.п.Шарашова (на здымку).

Трэніраваліся заўзята, і вынік не прымусіў сябе чакаць. Напрыклад, Дзмітрый Зелянкевіч у асабістым заліку паказаў на рэспубліканскіх спаборніцтвах другі вынік, набраўшы пры тым аднолькавую суму балаў з пераможцам. А Артур Аўраменка ўжо мае першы разрад па гіравым спорце.

На пытанне: “Што прымушае хлопцаў прысвячаць увесь вольны час менавіта заняткам спортам?”, яны не задумваючыся адказваюць:

— Хочацца быць лепшымі, заявіць аб сабе, сваім каледжы, Пружанах.

І гэта ім удалося.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *