Среда, 28 октября 2020

ГАИ объясняет правила проезда перекрестка улиц Заслонова и Янки Купалы

1 293

Пасля таго, як поўнасцю заасфальтавалі вуліцу Заслонава і яна злучылася з вуліцай Янкі Купалы, адны вадзіцелі пачалі  ездзіць, кіруючыся “перашкодай справа”, іншыя – як і раней, працягваюць саступаць дарогу, быццам участак злучэння застаецца з гравійным пакрыццём. Хто мае рацыю?уступи дорогу

Адказвае старшы дзяржаўтаінспектар Аляксандр Кабрынец:

— Дзяржаўтаінспекцыяй выдадзена адпаведнае прадпісанне, і ў хуткім часе на спрэчным перакрыжаванні з’явяцца дарожныя знакі “Галоўная дарога” і “Саступі дарогу”.

Карыстаючыся выпадкам, хачу звярнуцца да вадзіцеляў, якія “па звычцы” пакідаюць свае аўтамабілі каля сігнальных слупкоў уздоўж краю праезнай часткі побач з магазінам “Санар” па вуліцы 8 Сакавіка. Пры гэтым аўтамабілі, перасякаючы суцэльную лінію разметкі, паркуюцца ў непасрэднай блізкасці каля пешаходнага перахода. Для паркоўкі ёсць аўтамабільная стаянка побач. А за перасячэнне суцэльнай вадзіцелю пагражае штраф, альбо і таго горш – пазбаўленне правоў. Не забывайце пра гэта!

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *