Среда, 28 октября 2020

1 июня в Пружанском районе стартовала программа против наркотиков «Мак»

897

Паважаныя грамадзяне! Аддзел унутраных спраў Пружанскага райвыканкама інфармуе, што на тэрыторыі Пружанскага раёна

з 1 чэрвеня па 31 жніўня 2014 года праводзіцца спецыяльная праграма «Мак».

Мэта яе — выяўленне і знішчэнне незаконных пасеваў наркаўтрымліваючых раслін, а менавіта — алейнага маку і канопляў.mac3

Нагадваем, што паводле арт. 16.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь пасеў ці вырошчванне без мэты збыту ці вырабу наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў забароненых да апрацоўкі раслін і грыбоў, якія змяшчаюць наркатычныя сродкі ці псіхатропныя рэчывы, цягне накладанне штрафу ў памеры да 20-ці базавых велічынь. У адпаведнасці з арт. 329 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь  тыя ж самыя дзеянні, учыненыя  ў мэтах збыту ці вырабу наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, караюцца пазбаўленнем волі да трох гадоў.

У выпадку выяўлення незаконных пасеваў наркаўтрымліваючых раслін просьба паведамляць пра такія факты па тэлефонах:

9-03-46, 7-36-25, 102.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *