Воскресенье, 1 ноября 2020

Двое жителей Пружан заплатили штраф за сдачу кредитного жилья

1 616

Пракуратурай раёна па ўказанні Генеральнай пракуратуры праведзена праверка выканання патрабаванняў Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб некаторых пытаннях прадастаўлення грамадзянам дзяржаўнай падтрымкі пры будаўніцтве ці набыцці жылых памяшканняў”.сдача жилья

Згодна з Указам, у выпадках, калі грамадзяне пабудавалі (рэканструявалі) ці набылі з прыцягненнем ільготнага крэдыту жылое памяшканне, яны не ўправе да поўнага пагашэння крэдыту без дазволу раённага выканаўчага камітэта прадастаўляць яго іншым асобам па дагаворы найму жылога памяшкання прыватнага жыллёвага фонду ці па дагаворы арэнды. Калі ж такое жылое памяшканне (ці яго частка) зда-дзены без дазволу выканкама, наступае адміністрацыйная адказнасць вінаватага ў выглядзе штрафу ў памеры ад 4 да 30 базавых велічынь.

Па выніках праверкі ў адносінах двух жыхароў г.Пружаны пракуратурай раёна былі вынесены адпаведныя пастановы. Па іх выніках на асоб, парушыўшых патрабаванні дадзенага Указа, накладзены штрафы ў памеры 600 тысяч рублёў.

Святлана Карабцова, намеснік пракурора раёна. 

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *