Четверг, 29 октября 2020

Главный ветврач Пружанского района рассказала об отмене буферных зон и новых условиях содержания свиней

1 620

У сувязі са стабілізацыяй у Рэспубліцы Беларусь сітуацыі па афрыканскай чуме свіней і іншых небяспечных захворваннях жывёл, выконваючы рашэнне Брэсцкага аблвыканкама ад 16 красавіка 2014г. № 306, Пружанскі раённы выканаўчы камітэт прыняў рашэнне № 877 ад 28.04.2014 «Аб адмене буферных зон».img_16726769_35_1

Нагадаем, што ў буферныя зоны ўваходзілі:

— усе населеныя пункты Зеляневіцкага сельсавета, акрамя вёсак Ліберполь,  Вільянава і Гута;

— г.п.Ружаны і вёскі Ружанскага пассавета Байкі, Бярэзніца, Блізная, Верчыцы, Воля, Уласавічы, Варанілавічы, Заполле, Карасі, Клепачы, Куляны, Ласасін, Манчыкі, Малочкі, Астравок, Поланск, Шчытна.

***

Пружанскі райвыканкам таксама зацвердзіў рэкамендацыі і памятку аб парадку камплектавання і гадоўлі свіней у асабістых падсобных гаспадарках грамадзян. Дазваляецца ўтрыманне свіней для ўласных патрэб толькі не больш за трох галоў для адкорму; не дапускаецца ўтрыманне свінаматак і кныроў.

Цяпер праводзіцца тлумачальная работа з грамадзянамі, якія пражываюць у былых буферных зонах і жадаюць утрымліваць свіней, набытых толькі на свінакомплексах.

Грамадзянам, якія жадаюць трымаць свіней, неабходна:

— правесці ачыстку, мыйку памяшканняў для ўтрымання свіней і прылягаючай да іх тэрыторыі  і  аказаць садзеянне пры правядзенні ветэрынарнай службай раёна дэзінфекцыі памяшкання (бясплатна);

— пры ўтрыманні свіней строга выконваць узровень біялагічнай абароны, у тым ліку:

— вызначыць спецыяльны абутак і вопратку, якая будзе выкарыстоўвацца толькі пры доглядзе жывёл;

— пры ўваходзе ў памяшканне для ўтрымання свіней абсталяваць  дэзінфікуючы дыванок (дэзванну);

— усе віды кармоў, якія выкарыстоўваюцца для кармлення свіней (бульба, буракі, гарбузы, мука і інш.), і  вада для паення павінны быць падвергнуты тэрмічнай апрацоўцы;

— для кармлення свіней выкарыстоўваць канцэнтраваныя кармы, набытыя праз сістэму Белспажыўтаварыства і іншыя дзяржаўныя гандлёвыя сеткі;

— катэгарычна забараняецца выкарыстанне ў корм свінням прадуктаў, што змяшчаюць мясныя кампаненты ці кампаненты, атрыманыя пасля кулінарнай апрацоўкі свініны (вада пасля мыйкі мяса, мясарубкі, нажоў, апрацоўчых дошак, сталоў і інш.);

-увесь час весці барацьбу з грызунамі;

-уладальнікам, якія выконваюць работы ў лясных угоддзях, праводзіць пасля наведвання лесу дэзінфекцыю абутку і спецвопраткі, абмежаваць па магчымасці наведванне памяшканняў, дзе ўтрымліваюцца свінні;

-паляўнічым не рэкамендуецца ўтрымліваць свіней у асабістых падсобных  гаспадарках;

-забараняць пабочным асобам уваходзіць у памяшканні, дзе ўтрымліваюцца свінні;

-інфармаваць сельвыканкамы і дзяржаўную ветэрынарную службу раёна, горада аб усіх выпадках захворвання і паморку свіней;

-інфармаваць ветэрынарную службу раёна аб забоі свіней і прадастаўляць тушы для правядзення ветэрынарна-санітарнай экспертызы і — пры неабходнасці — адбору проб.

Сельвыканкамы забяспечваюць улік па месцы жыхарства грамадзян, якія жадаюць набыць свіней, і вядуць наступны ўлік наяўнасці свіней у населеных пунктах з рэгістрацыяй колькасці жывёл, іх узросту, даты і месца набыцця.

ВАЖНА!  Працягвае дзейнічаць забарона на ўтрыманне свіней у населеных пунктах, якія знаходзяцца менш чым у  5-ці кіламетрах ад свінагадоўчых комплексаў.

Надзея КОТ, галоўны ветурач раёна.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *