Пятница, 23 октября 2020

Проводное радио уходит в небытие. Что взамен? Редакция получила неутешительный ответ

2 578

Нагадаем чытачам, што пад такім загалоўкам  у красавіку ў нашай газеце з’явілася публікацыя аб праблемах мясцовага радыёвяшчання. Спасылаючыся на трывожныя звароты жыхароў раёна з нагоды адключэння праваднога вяшчання, мы паспрабавалі высветліць, які лёс усё ж чакае правадное радыё – бадай, самага папулярнага да нядаўняга часу і – галоўнае —  самага таннага сродка масавай інфармацыі для небагатых слаёў нашага грамадства, вясковых жыхароў.радио

Паколькі атрымаць дакладны і зразумелы адказ на мясцовым узроўні журналістам не ўдалося, давялося звярнуцца ў вышэйшую інстанцыю – да кіраўніцтва Брэсцкага філіяла РУП “Белтэлекам”. І вось як яно адрэагавала на выступленне газеты:

“Разгледзеўшы публікацыю ад 12 красавіка 2014 года, Брэсцкі філіял РУП «Белтэлекам» паведамляе наступнае.

Прыносім свае шчырыя выбачэнні грамадзянам за дастаўленыя нязручнасці і паведамляем наступнае. Несумненна, улічваючы ўзровень развіцця інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій у 80-90-я гады, правадное вяшчанне з’яўлялася адным з асноўных крыніц давядзення да насельніцтва інфармацыі таго часу.

Сёння насельніцтва Рэспублікі Беларусь мае магчымасць атрымліваць сацыяльна значную інфармацыю з розных крыніц, такіх як эфірнае, кабельнае і інтэрактыўнае тэлебачанне, радыёвяшчанне, сетка Інтэрнэт, сеткі сотавай рухомай электрасувязі, друкаваныя і іншыя сродкі масавай інфармацыі.

У наш час эксплуатуецца разгалінаваная сетка праваднога вяшчання, уведзеная ў эксплуатацыю ў пасляваенныя гады. Для якаснага аказання паслуг па трансляцыі гукавых праграм праваднога вяшчання неабходны значныя капітальныя затраты на рамонт і замену правадоў, драўляных ці жалезабетонных апор і іншых кампанентаў сеткі праваднога вяшчання.

З мэтай забеспячэння гарантаванага давядзення да насельніцтва інфармацыі айчынных сродкаў масавай інфармацыі ў Рэспубліцы Беларусь арганізавана эфірная трансляцыя гукавой праграмы «Першы Нацыянальны канал Беларускага радыё» (далей — 1НКБР), прыём якой даступны для 99,6% насельніцтва. Час трансляцыі абласных і раённых студый радыёвяшчання па правадной сетцы і ў  эфіры на частотах 1НКБР вызначаны «Раскладам вяшчання радыётрансляцыйнымі вузламі Рэспублікі Беларусь на 2014 год». Дадзены расклад штогод распрацоўваецца Белтэлерадыёкампаніяй і ўзгадняецца Міністэрствам інфармацыі і Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі.

Выхад у эфір раённых студый радыёвяшчання на частотах 1НКБР у дыяпазоне 65,9 — 74 Мгц дазволены ў рамках раскладу правадной сеткі, а ў дыяпазоне 87,5 — 108 Мгц забаронены. Але там, дзе адсутнічае магчымасць прыёму праграмы ў ніжнім дыяпазоне (65,9 — 74 Мгц), прадугледжаны ўстаўкі раённага радыё ў верхнім дыяпазоне (87,5 — 108 Мгц). У гэтых выпадках час выхаду ў эфір і перадатчык, з якога вядзецца вяшчанне, вызначаны для кожнага пэўнага раёна ў адпаведнасці з раскладам. Праграма 1НКБР на РТПС Куплін транслюецца ў верхнім дыяпазоне частот (98,3 Мгц). На гэтай частаце ў раскладзе прадугледжаны час выхаду ў эфір рэдакцыі Пружанскага радыё.

Для арганізацыі эфірнага прыёму гукавой праграмы 1НКБР патрэбна толькі наяўнасць радыёпрыёмніка, што дазваляе прымаць праграмы ў дыяпазоне вельмі высокіх частот (УКХ або FM). Такія прыёмнікі шырока распаўсюджаны ў гандлёвай сетцы па даступнай цане. Выгадныя ўмовы ў выглядзе растэрміноўкі платы прапануе таксама і нацыянальны аператар электрасувязі РУП «Белтэлекам».

Разгледзеўшы зварот жыхароў в. Слабудка, паведамляем, што гр. Загадай А.І., гр. Лагуценка А.Д. і гр. Бука Р.Н. у верасні 2013 года напісаны пісьмовыя заявы аб адключэнні радыёкропкі. У цяперашні час прэтэнзій яны не маюць. Гр. Бараноўская І.А. не з’яўляецца абанентам РУП «Белтэлекам» і пасля вуснай гутаркі з кіраўніцтвам раённага вузла электрасувязі прэтэнзій па пытанні радыёвяшчання няма. Гр. Мельнік М.А. мае ўласны радыёпрыёмнік і таксама прэтэнзій не падае.

Дырэктар філіяла А.М. Кенда”.

Ад рэдакцыі:

Прачытаўшы гэты адказ, мы не змаглі ўтрымацца ад каментарыяў. Па адной простай прычыне – практычна нічога новага кіраўніцтва філіяла так і не сказала. Пытанні як былі, так і засталіся без адказу. Напрыклад, дык які ж лёс чакае сёлета тых прыкладна  10 тысяч абанентаў праваднога вяшчання, якія яшчэ маюць магчымасць карыстацца гукавымі скрынкамі? Яшчэ не згасла надзея  падключыцца да сеткі праваднога вяшчання ў тых вяскоўцаў, ад дамоў якіх ужо абрэзалі правады. І гэта не наша “фантазія”: на раённым сходзе вясковых старастаў гэтае пытанне было адным з самых гарачых.

Шчыра кажучы, выраз пра “значныя капітальныя затраты на рамонт і замену правадоў, слупоў” выклікае ну проста, па-руску кажучы, “умиление”. Значныя – гэта якія? Мільёны долараў? Мільярды беларускіх рублёў?  Прабачце за іронію, шаноўныя сувязісты: верым, што сапраўды справа гэтая не танная, але наўрад ці даражэй за пракладку кабельных  ліній літаральна да кожнага дома нават самай аддаленай у раёне вёсачкі, па якіх можна весці не толькі тэлефонныя размовы, але адначасова яшчэ карыстацца  паслугамі па выхаду ў сетку інтэрнэт,  па дастаўцы тэлевізійных сігналаў і г.д. Зазначце, вельмі дарагіх паслуг у параўнанні з абаненцкай платай за радыёкропку. Напэўна, справядліва выказаўся адзін з вясковых старастаў: “Ну што вы ўсё пра слупы ды правады! А дзе ж вашы кабельныя лініі?”

Наўрад ці хто будзе аспрэчваць той факт, што эфірнае радыёвяшчэнне – дастойная і, напэўна, самая эфектыўная замена праваднога вяшчання. Аднак гэтая работа, на наш погляд, вядзецца не проста вяла (акрамя, вядома, абразання правадоў), але і непрафесійна, без уліку таго, што радыёфікацыя — справа асаблівай дзяржаўнай важнасці, на якую, дарэчы, трацяцца немалыя бюджэтныя сродкі. Для многіх, нягледзячы на прыведзены шаноўным А.М.Кендам пералік інфармацыйных крыніц, радыё па-ранейшаму пакуль застаецца  самым даступным, папулярным і танным СМІ. І з гэтым нельга не лічыцца. Як сведчыць практыка, рэдка хто з людзей, якіх пазбавілі сёння праваднога радыё, цяпер набывае  прыёмнікі для эфірнага прыёму перадач. Армія слухачоў змяншаецца, як кажуць, на вачах.

Сітуацыя ўскладняецца ў сувязі з тым, што для перадач нашага раённага радыё на частаце Першага нацыянальнага радыёканала выдзелены вельмі нязручны час, і мы пастаўлены перад выбарам: або  трансліраваць перадачы для пакуль яшчэ адчувальнай колькасці абанентаў правадной сеткі, або рабіць гэта праз эфір для мізэра слухачоў пры ўмове, што радыус дзеяння  перадаючай станцыі ў Купліно не ахоплівае поўнасцю ўвесь раён.

Безумоўна, “раёнцы” можна было б махнуць рукой на ўсе гэтыя пытанні, узяць пад казырок і робіць так, як патрабуюць зверху. Аднак прафесія не дазваляе, шкада марна патрачанага часу і нашых сродкаў: на падрыхтоўку радыёперадач установа “Рэдакцыя газеты “Раённыя будні” і праграмы радыёвяшчання “Пружанскае раённае радыё” траціць у год з уласнага бюджэту прыкладна 150 мільёнаў рублёў. Мы жадаем, каб яны сапраўды прыносілі карысць дзяржаве.

 

  • Пружанскі

    Гэта сапраўды нешта незразумелае! Асабліва для тых, хто, ну проста прывык прачынацца і засынаць пад гукі радыё. Разумею, што прагрэс не стаіць ма месцы, але ўсё ж такі перадачы роднага — раённага радыё слухаць хацелася б. І час сапраўды нязручны. І не разумею, у якім прыёмніку можна будзе яго пачуць. Можа, ну громка скажу, але мусіць трэба было б адкрыць нейкую радыёстанцыю, калі не «Радыё Пружаны», дык агульную для ўсіх раённых праграм. А ўвогуле, хацелася б, каб інфармацыя была больш падрабязнай, калі ўжо пайшло на тое, што Беларусь адмаўляецца ад праваднога радыёвяшчання. Чаму пра гэта ніхто не гаворыць? Не гаворыць так, як пра адключэнне аналавага ТБ. Бадай, кожны пружанец ведае, што 10 ліпеня яго адключаць. А што з радыё? Дзе канкрэтная дата? Якія прыёмнікі купляць, як яны называюцца і ўвогуле, дзе ў Пружанах можна іх купіць?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Роман

    Асабiста мяне здзiуляла тое, што усе яшче iснуе гэты атавiзм. Ужо некалькi год у мяне нават няма проваду ад гэтатга радыё, i толькi лянота не дазваляла схадзiць напiсаць заяву на адключэнне абедзьвух радыёкропак — у сябе i у мамы, якакая таксама ужо некалькi год не уключала тое радыё. Больш чым упэунены, што такiх «слухачоу» як я назбiраецца большая палова ад тых, у каго лiччыца наяунасць радыёкропкi. Таму скажу адно — туды яму i дарога. А тым некалькiм дзесяткам жыхарам аддаленых весак унукi цi дзяржава могуць забяспечыць звычайны бесправадны прыёмнiк.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Эта «истерия» вокруг проводного радио уже, извините, набила оскомину. Почему «районка» так не возмущается по поводу отключения аналогового телевидения? Ведь у многих жителей района остаются в домах аналоговые телевизоры и для приёма цифрового сигнала приходится покупать приемники цифрового ТВ, которые, кстати, стоят намного дороже FM-приемников. Так нет, тишина… Не потому ли, что госпожа Антоновская имеет некоторое отношение к главному редактору «Раённых будняў»…
    З.ы. Если вы так ратуете за народ, так возьмите проводное радио на свой баланс (на баланс Министерства Информации).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Роман

    Katrin — респект, зачетная картинка))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Роман

    Внимательно перечитал статью еще раз и, извините, «охренел» — 150 миллионов затрат из бюджета !!!, спрашивается за что?, если это радио не отключат — все-таки пойду писать отказ.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Margo

    Роман, читайте внимательнее: на падрыхтоўку радыёперадач установа траціць у год з УЛАСНАГА бюджэту прыкладна 150 мільёнаў рублёў…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Володик

    Почитал статью. Так понравилась. Это подлинный шедевр. На мой взгляд, срочно нужно отправить Задорнову на сайт, чтоб все могли тоже посмеяться.
    А если серьезно, то создается впечатление, что кто-то из редакции стремится достигнуть своей цели, ведь на самом деле, про отключение телевиденья никаких криков нет, а тут напечатана целая разгромная статья.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Виталий

    цифровой радиоприемник стоит копейки. купите их своим бабушкам и дедушкам, сделайте доброе дело.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • 15 лет не слушаю проводное радио-и замечательно себя при этом чувствую 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • А бабушки в деревне по 80 лет живут без интернета и не жалуются. Каждому свое же :).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    вот поэтому, Катя, мы, мягко говоря, и в жопе…
    стремиться надо к лучшему, к прогрессивному, к инновационному, а не на месте топтаться, объясняя это фразой «каждому — свое!»…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Katrin

    Весь прогресс в данной ситуации сводится к тому, что бабулям в деревне просто «отрежут» радио. И как минимум, они не смогут слушать районные новости.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Предлагаю каждой бабуле за счет районного радио вручать газету «Раённыя будні». Опять же тираж поднимется!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    Катрин, ну не послушают они районные новости, и чо? урожай картофана на огороде уменьшится, чи шо? неужели бабулям так интересно, чем занимается пан Сяркоу? 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Им это очень интересно! Уж поверьте :).

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    ох, и темный же ж у нас народец… 🙁

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *