Среда, 28 октября 2020

З залатым вяселлем павіншаваць сям’ю Казаку сабралася 50 родных

1 540

Паміж Беларуссю і Малдовай няма агульнай мяжы, але часам упэўніваешся, што мацней за дзяржаўныя межы людзей аб‘ядноўвае цяпло сэрцаў, адзінства душы.

Георгій Мікалаевіч і Зінаіда Васільеўна Казаку ў мінулую суботу прымалі віншаванні з нагоды 50-годдзя сямейнага жыцця. Але гэта аказаўся не адзіны юбілей: за тыдзень да яго галава сям‘і адзначыў   80-годдзе. А наогул у маі ў вялікай сям‘і адсвяткавалі ажно 20 дзён нараджэння! Вось і вер пасля гэтага прымаўцы, нібыта браць шлюб у маі — усё жыццё «маяцца».IMG_0434

Дарэчы, яшчэ адна памятная майская дата: менавіта 21 мая  13 гадоў таму, у 2001-м, малдаване Казаку перасяліліся ў Беларусь. Дакладней, пераехалі ўслед за дочкамі, якія абжыліся тут крыху раней.

Дарэчы, пра дочак: усяго ў Георгія Мікалаевіча і Зінаіды Васільеўны іх шасцёра, ды яшчэ сын. Дадайце сюды нявестку і зяцёў, 17 унукаў і 11 праўнукаў — і вы зразумееце, чаму за святочным сталом у дзень юбілею сабралася больш 50 чалавек! На жаль, не ўсе змаглі прыехаць: унукам з Малдовы і дачцы з Венгрыі «гарачай кропкай» паўстала на шляху Украіна.

Як удаецца сабрацца такой вялікай сям‘і? Не сакрэт, што многія цяпер жадаюць жыць паасобку, не абцяжарвацца сваяцкімі адносінамі.IMG_0463

—У нас зусім не так! — смяецца Анжэла Георгіеўна, дачка юбіляраў. — Мы заўсёды разам.  Дзень нараджэння ў каго, яшчэ якое свята — астатнія сабраліся і паехалі павіншаваць, хоць з самымі простымі падарункамі. Ды не толькі ж па святах збіраемся: вось пачалі бацькам свой дом у Арабніках будаваць — дык усім гуртом за адзін дзень каробку паставілі. Галоўнае, што далі нам бацькі, — працавітасць, гаспадарлівасць, адказнасць, жаданне падтрымліваць адзін  аднаго.

Дочкі наперабой расказвалі, што здароўе ўжо не тое ў бацькоў, што давялося ў свой час ім паездзіць па свеце, што заўсёды цяжка працавалі, каб вырасціць дастойных дзяцей, і нават зараз стараюцца гаспадарку трымаць. Але тое, што ўсё гэта рабілася не дарма, сведчылі любячыя вочы дзяцей і ўнукаў, вясёлы гоман самых маленькіх прадаўжальнікаў роду. Здароўя і шчасця вам, юбіляры!

Ірына СЯДОВА,  Сяргей ТАЛАШКЕВІЧ (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *