Пятница, 23 октября 2020

11 июня ФК «Ружаны» сыграет с командой из Сморгони. Поддержать спортсменов можно на стадионе «Мухавец»

1 602

У Доме футбола ў Мінску ў мінулую сераду прайшла жараб’ёўка 1/32 фіналу Кубка Беларусі. На гэтай стадыі «Ружаны» сустрэнуцца з ФК «Смаргонь», які выступае ў першай лізе. Гульня адбудзецца 11 чэрвеня на гарадскім стадыёне ў Пружанах.фк-ружаны2

ФК «Смаргонь» заснаваны ў 1987 годзе. У 2007-2009 г.г. каманда выступала ў вышэйшай лізе. Па выніках мінулага сезона клуб заняў шостае месца сярод 16 каманд першай лігі.

У сёлетнім чэмпіянаце каманда пасля сямі тураў мае 10 ачкоў і знаходзіцца ў сярэдзіне турнірнай табліцы. На яе рахунку тры перамогі, тры паражэнні і адна нічыя. За ФК «Смаргонь» выступаюць даволі вядомыя ў рэспубліцы футбалісты: Мікалай Рындзюк, Юрый Мархель і Аляксей Сквярнюк.

Мікола Архуцік.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *