Среда, 28 октября 2020

«Папараць-кветка» трапіць у календар часопіса «Вясёлка»

1 441

Удзельнікамі міжнароднага конкурсу «Аванці», які праходзіў у Мінску, стала і народная студыя моды «Папараць-кветка», кіраўніком якой з’яўляецца В.М.Лапука.IMG_0637

Абедзве калекцыі — «Васільковае неба» і «Паланэз», якія прадставілі пружанскія юныя мадэльеры, былі  адзначаны прызавымі месцамі: дыпломамі І і ІІ ступені.

Галоўным падарункам для хлопчыкаў і дзяўчынак стаў прыз ад рэдакцыі дзіцячага часопіса «Вясёлка» — фотасесія. Паводле слоў рэдактара часопіса, фотаздымкі дзяцей у касцюмах будуць выкарыстаны для стварэння календара.

Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *