Среда, 28 октября 2020

Пьянство: болезнь человека или общества? За 6 месяцев прошлого года пружанцы выпили 24,6 декалитров плодового вина

2 689

Мовай лічбаў

За першае паўгоддзе мінулага года жыхарамі Пружаншчыны выпіта:

24,6 тыс. дэкалітраў віна пладовага,

6,7 тыс. дэкалітраў віна вінаграднага,

30,1 тыс. дэкалітраў гарэлкі,

70,2 тыс. дэкалітраў піва. 

 (1 дэкалітр = 10 літраў).пьянство

Рост п’янства павінен непакоіць грамадства і нікога не пакідаць абыякавым: калі гэта не тычыцца вас ці вашай сям’і, то варта не забываць пра тое, што людзі, якія злоўжываюць спіртным, могуць стварыць праблемы кожнаму…

Пара біць трывогу

Не так даўно стала сведкай сітуацыі: чалавек на добрым падпітку раптоўна ўсеўся прама на праезнай частцы гарадской вуліцы. Справа была а шостай га-дзіне вечара, калі нават у невялікіх Пружанах даволі інтэнсіўны аўтамабільны рух — пасля рабочага дня людзі едуць дамоў. На шчасце, вадзіцель своечасова зрэагаваў і паспеў затармазіць перад мужчынам. Даволі верагодна, што сітуацыя магла б набыць і тра-гічны паварот.

Увогуле, выпадкаў падобнага роду, калі п’яныя могуць сапсаваць жыццё навакольным, існуе безліч.

Не менш красамоўнымі з’яўляюцца лічбы. Паводле дадзеных галоўнага статыстычнага ўпраўлення Брэсцкай вобласці, невялікі па колькасці насельніцтва Пружанскі раён знаходзіцца ў лідарах па колькасці спажываемых спіртных напояў. У прыватнасці, калі параў-наць аб’ёмы рэалізацыі вінаградных вінаў за першае паўгоддзе 2012 і 2013 гадоў, то мы займаем трэці радок — тэмп росту 132%, саступаючы толькі Брэсту і Ляхавіцкаму раёну, дзе гэты паказчык склаў 159% і 153% адпаведна. А па росту ўжывання піва жыхары Пружаншчыны наогул займаюць другую пазіцыю: гэтага спіртнога напою гандлёвымі кропкамі раёна прададзена за шэсць месяцаў 2013 года на 17,6% больш у параўнанні з аналагічным перыядам папярэдняга года. Не з лепшага боку характарызуюць наш раён статыстычныя лічбы па ўжыванні астатніх спіртных напояў — гарэлкі, шампанскага, пладова-ягадных вінаў.пьянство 1

Як прывабліваюць п‘яніц?

Адна з прычын росту п’янства, на наш погляд, цэнавая палітыка на алкагольную прадукцыю. З адкрыццём у горадзе магазінаў розных гандлёвых сетак пакупнікоў сталі прывабліваць зніжанымі цэнамі за кошт мінімальнай надбаўкі. І такая цэнавая палітыка праводзіцца ў адносінах не толькі прадуктаў харчавання, але і спіртнога. Так, напрыклад, у розных магазінах горада «чарніла» можна набыць з розніцай амаль у дзве тысячы рублёў, танней за ўсё — у прыватнай краме «Санар».

Справа ў тым, што згодна са змяненнямі ў пастанове Міністэрства эканомікі №49 ад 31 сакавіка 2011 года, на спіртныя напоі ўстаноўлены гранічныя мінімальныя рознічныя цэны. Праўда, дзяржавай рэгулююцца цэны толькі на алкагольныя вырабы моцнасцю больш  28%, на астатнія — свабодныя гандлёвыя надбаўкі.

Начальнік аддзела эканомікі райвыканкама Л.С.Імховік тлумачыць:

— Існуючая цэнавая палітыка дазваляе прадпрыемствам устанаўліваць розныя адпускныя цэны, у тым ліку і на спіртное: звычайна, чым большыя аб’ёмы пастаўкі, тым меншая аптовая цана. Правядзенне акцый на алкагольныя напоі забаронена заканадаўствам, паколькі прыроўнена да рэкламы. Тым не менш продаж па спецыяльных цэнах дапускаецца.

У райспажыўтаварыстве не адмаўляюцца, што ў гандлёвых кропках іх сеткі таксама зніжаюць цэны на спіртное, але заўважаюць, што не дазваляюць сабе прыцягваць народ каляровымі цэннікамі, паколькі перакананы, што гэта таксама рэклама, няхай і скрытая, штрафы за якую не апраўдваюць рызыкі.

Сёння ў аддзеле эканомікі райвыканкама вывучаецца мэтазгоднасць звароту ва Упраўленне цэнавай палітыкі з прапановай аб усталяванні аднолькавых мінімальных адпускных цэн на ўсе віды спіртнога.

А тым часам…

Не аднойчы падкрэс-лівалася, што найбольш прагрэсіруе алкагалізм у сельскай мясцовасці. Толькі за першы квартал бягучага года ў сельскагаспадарчай галіне былі зафіксаваны 23 выпадкі выяўлення работ-нікаў, якія знаходзіліся ў нецвярозым стане на сваім рабочым месцы. За гэты ж перыяд быў скасаваны адзін кантракт з работнікам па прычыне п’янства.

Начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама                А.Х. Лапыка гаворыць, што, акрамя прафілактычных гутарак, іншых мераў барацьбы з такой заганай, як п’янства, пакуль пружанскія аграрыі не прыдумалі.пьянство 2

Безумоўна, прыдумаць эфектыўную меру барацьбы з п’янствам складана. Прафілактычныя гутаркі? Калі яны сапраўды праводзяцца, то, як паказвае жыццё, належнага выніку не даюць. Прапаганда здаровага ладу жыцця праз СМІ? Сумніўна, што падобны кантынгент наогул адкрывае газету ці глядзіць тэлевізар.

Летась на Пружаншчыне часткова вярнуліся да «сухога» закону. Па ініцыятыве мясцовых уладаў і права-ахоўных органаў са жніўня мінулага года ва ўсіх рознічных гандлёвых аб’ектах раёна ў перыяд з 22.00 да 8.00 забаронены продаж алкагольных і слабаалкагольных напояў коштам ніжэй 1,5 базавай велічыні, за выключэннем шампанскага.  Праўда, для каго ён “сухі”, калі большасць магазінаў і без таго працуе да дзесяці вечара, — незразумела.

Хаця… Ці не па гэтай прычыне пару магазінаў скарацілі свой рэжым працы да 22.00?

Замест пасляслоўя

Надышоў час сур’ёзна задумацца пра меры барацьбы з п’янствам. Мяркуйце самі: вялікая доля злачынстваў учынена асобамі ў стане алкагольнага ап’янення, людзі на падпітку — частыя віноўнікі ДТЗ, на лячэнне наступстваў злоўжывання спіртным дзяржавай выдаткоўваюцца немалыя сродкі,  з-за згубнай звычкі губляюцца рабочыя рукі, распадаюцца сем‘і, дзеці застаюцца сіротамі пры жывых бацьках…

Мяркую, праграма барацьбы з алкагалізмам павінна быць граматна і стратэгічна прадуманай, але абавязкова мець актыўную падтрымку з боку грамадства, кіраўнікоў арганізацый. Магчыма, варта ўвесці рознага роду заахвочванні тых, хто вядзе цвярозы лад жыцця, і пакаранні (у тым ліку грамадскія вымовы) для аматараў выпіць.

Акрамя таго, існуе меркаванне, што на сяле людзі ўсё больш п’юць з-за таго, што не маюць занятку, ад неўладкаванасці быту. Таму не варта забываць і пра выкараненне прычын праблемы.

Але самае галоўнае: бізнэс, звязаны з алкагольнымі напоямі, павінен мець разумныя межы і не даходзіць да абагачэння асобных людзей за кошт гора іншых. Нягледзячы на тое, што выраб і рэалізацыя спіртнога прыносіць добрых даход у дзяржаўную казну, пара расставіць прыярытэты. Адным словам, задумацца ёсць над чым.

Марына Вакульская.

3 комментариев

  • Роман

    1. Плодовое вино, если еще не запрещено — запретить полностью, можно оставить только дорогие вермуты, мартини и т.п. по цене не дешевле водки, и вообще производство и торговлю дешевыми плодово-ягодными изделиями расцениваю не иначе как геноцид собственного народа.
    2. За ТОРГОВЛЮ!!! спиртными изделиями без соответствующей лицензии — минимальный штраф от 20 -30 миллионов бел. рублей. Причем конфискованные изделия (самогонка, разведенный спирт и т.п.) отправлять на экспертизу и в случае значительного превышения содержания сивушных масел и прочих примесей установить уже уголовную ответственность как за покушение на здоровье.
    3. Ужесточать ответственность за производство алкоголя «для себя» может и следовало бы, но это резонансный момент — здесь следует все взвесить, непосредственно торговлю, как я уже писал пресекать жестко.
    4. Если рассматривается идея запрета или экономического ограничения продажи водки в таре не менее, чем 0,5 литра, то с пивом нужно — наоборот, — продавать в таре не более, чем 1 л.
    5. вопрос повышения возрастного порога разрешающего употребление спиртного, как я понял, уже рассматривается на высшем уровне.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Andrewamg

    Роман один умный и лысый уже пытался запретить.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Роман

    Было дело — я застал этого умного и лысого, хотя в ту пору еще не задумывался о выпивке, только он пытался запретить все, а я предлагаю только «чернила».

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *