Суббота, 31 октября 2020

Ноч музеяў у «Пружанскім палацыку»: летуценні спраўдзіліся

3 412

IMG_9318Музей-сядзіба “Пружанскі палацык” трэці раз запар далучыўся да міжнароднай акцыі “Ноч музеяў”.  Сёлетняе мерапрыемства праходзіла пад назвай “Летуценні ў начы”.  На гэты раз колькасць уваходных білетаў была абмежавана і, як паведаміла галоўны захавальнік фондаў музея Наталля Пракаповіч, на жаль, не ўсе жадаючыя маглі патрапіць у атмасферу казкі.IMG_9071

Як і заўсёды ў гэтую   ноч, для жадаючых былі адкрыты ўсе экспазіцыі музея. Паверце, блукаць па пакоях музея, калі за вокнамі цемра, значна захапляльней, чым днём.IMG_9085

Асабліва гучыць і класічная музыка ў старажытных сценах. Два канцэрты класікі далі для пружанцаў выканаўцы з Баранавіч і Гродна.IMG_9148

У той час, калі адна частка гасцей слухала музыку, другая з зачараваннем сачыла за мастацкім шоу “Пескаграфія”, якое прывезла з Брэста Алена Чавусава._DSC3797

Дзеці, чые бацькі не пабаяліся прывесці іх на “ноч”, з асаблівай увагай сачылі за “Ілюзіяй цуда”, якую паказваў фокуснік з Брэста Арцём Каваленка. А калі з пустой скрыні з’явіўся кролік, дык нават дарослыя крычалі “Брава!”.IMG_9265

Калі дзве групы гасцей памяняліся месцамі і паўдзельнічалі ў мастацкай частцы мерапрыемства, ім было прапанавана прыняць удзел у майстар-класах. Адзін з іх праводзіла народны майстар Рэспублікі Беларусь Марыя Кулецкая. Найперш у чаргу да Марыі Мікалаеўны выстройваліся тыя, хто хацеў атрымаць часовую “татуіроўку”. IMG_9171А яшчэ яна знаёміла з творчасцю нашых продкаў і вучыла рабіць лялькі-абярэгі.  Майстэрству карвінгу (выразанне ўпрыгожванняў з прадуктаў харчавання) вучыла Святлана Данцова.IMG_9166 Шмат цікавага паказалі работнікі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі. Асабліва прыйшліся да спадобы папяровыя кветкі, якія многія ў канцы вечара трымалі ў руках.IMG_9279

У хуткім часе ўсе прысутныя сабраліся ў вялікай зале, каб паўдзельнічаць у латарэі. Трэба адзначыць, што арганізатары пастараліся, і выйгрышным аказаўся кожны другі білет. Сярод прызоў былі дыскі з беларускай музыкай і паштоўкі ад кампаніі “Будзьма беларусамі”, бясплатны пропуск на ўсе сёлетнія выставы ў музеі і права на бясплатную фотасесію ў сценах палацыка.IMG_9342

Завяршылася “ноч” светлавым шоу ад брэсцкага гурта ETERE.IMG_9131

У гасцей засталіся самыя прыемныя ўражанні. Тыя, хто быў на такім мерапрыемстве ў палацыку ўпершыню, шчыра здзіўляліся: маўляў, нават не маглі падумаць, што ў Пружанах магчыма арганізаваць такі цікавы і насычаны вечар. Паколькі гасцям прапанавалі прыйсці ў вячэрніх уборах, дзеі ў пакоях палацыка часам нагадвалі кадры з кіно.IMG_9270

Нягледзячы на тое, што і гэтая ноч музеяў не акупіла затрат, задаволены і арганізатары. Удалося прыцягнуць увагу да музея і завесці новых сяброў.IMG_9080

Начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Канстанцін Панімаш  адзначыў, што «Пружанскі палацык» стаў першым раённым музеем вобласці, які тры гады таму далучыўся да “Ночы музеяў”.  Ён таксама выказаў меркаванне, што ў наступным годзе ў акцыі прыме ўдзел і ружанскі музей.IMG_9134

DSC07338Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *