Пятница, 23 октября 2020

Поможем Насте!

1 565

Некалькі гадоў назад у “раёнцы” быў надрукаваны артыкул пра Насцю Хмару, дзяўчынку з Лінова, якую цяжкая хвароба прыкавала да інваліднай каляскі. І тады (яшчэ школьніцай), і сёння Насця не губляе жыццёвага аптымізму, нават болей – зараджае ім сваіх шматлікіх сяброў, з большасцю з якіх яна мае стасункі ў інтэрнэце. Школу Насця скончыла з залатым медалём, але хвароба ды і адсутнасць умоў у ВНУ краіны не дазволілі ёй прадоўжыць адукацыю. Тым не менш Насця не сядзіць склаўшы рукі, яна малюе з дапамогай камп’ютарных праграм калажы і нейкі час нават супрацоўнічала з “раёнкай”.IMG_0569_0

У статусе Насці ў сацыяльных сетках пазначана: “Усім сонейка”. Але сёння дапамога патрэбна і ёй.  Стан Насці пагаршаецца, прыпыніць працэс можна толькі з дапамогай аперацыі ў Ізраілі. Зараз яе сям’я збірае сродкі на кансультацыю ў замежнай клініцы.  Вось што піша Насця ў сваім звароце да сяброў:

“…У дзяцінстве ў мяне выявілі сур‘ёзнае генетычнае захворванне – спінальную  мышачную  атрафію Вердніга — Гофмана. Сутнасць гэтага захворвання ў тым, што арганізм не здольны выпрацоўваць дастатковую колькасць бялку, з-за чаго паступова мышцы слабеюць і часткова губляюць свае функцыі . Хвароба не смяротная, але яе наступствы накладваюць адбітак на працягласць і якасць жыцця. Лекаў ад  яе, на жаль, няма.

Я вырасла ў акружэнні сяброў і родных , якія прымаюць мяне такой, якая я ёсць, якім я патрэбна  як асоба, якія мне рады і гатовы падтрымаць, калі гэта трэба. Думаю, менавіта па гэтай прычыне мой нялёгкі  фізічны стан асабліва не хваляваў.

І ўсё б нічога, але  дэфармацыя пазваночніка з часам павялічваецца. З-за гэтага пастаянна баліць шыя, турбуе тахікардыя, мае слабыя лёгкія пастаянна заціснуты і рызыка ўскладненняў у выглядзе бранхіту ці пнеўманіі ў разы вышэй. Але дзякуючы групе, дзе сабраліся людзі з аналагічным дыягназам і ў якую мяне запрасіў адзін выдатны чалавек,  я даведалася, што маёй спінцы можна дапамагчы, калі зрабіць аперацыю і зафіксаваць пазваночнік спецыяльнай тытанавай канструкцыяй. Вядома, хадзіць ад гэтага я не стану, але жыць і дыхаць стане значна лягчэй…”

 

Дабрачынныя рахункі адкрыты ў ЦБУ 122/83 філіяла 113 ААТ «ААБ Беларусбанк» — г.Пружаны , вул.Кастрычніцкая, 60:

беларускія рублі — транзітны рахунак №3819382300001 на дабрачынны рахунак № 000003 у аддзяленні № 122/83;

расійскія рублі — транзітны рахунак №3819382300027 на дабрачынны рахунак № 000002 у аддзяленні № 122/83;

долары ЗША — транзітны рахунак № 3819382300027 на дабрачынны рахунак № 000013 у аддзяленні № 122/83.

Прызначэнне плацяжу: Для залічэння на дабрачынны рахунак на імя Хмары Валянціны Аляксандраўны .

Яндэкс. Грошы: 410011432267577

Кашалькі WebMoney: Z369644610788 R113101492278   B263425798855

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *