Понедельник, 26 октября 2020

Список водоемов Пружанского района, в которых запрещено купание

2 735

У вашай газеце была інфармацыя аб тым, што на шэрагу вадаёмаў раёна будзе сёлета забаронена купанне. А ці нельга  сказаць, на якіх канкрэтна?

Васіль Маеўскі,

жыхар г.Пружаны.

 Сапраўды, у рашэнні райвыканкама ад 4 красавіка 2014г. №672 “Аб вызначэнні месц, дзе забараняецца купанне грамадзян, катанне на маламерных суднах з падвяснымі рухавікамі і гідрацыклах” названы канкрэтныя вадаёмы.Линово_00009

Вось дзе забаронена купанне:

—сажалка “Басейн” па вул.Савецкай, сажалка на перакрыжаванні вул. Горка і  Ле-ніна ў г.Пружаны;

—сажалка па вул.Урыцкага ў г.п.Шарашова;

—сажалка-копанка каля в.Ляхі, сажалка каля аграгарадка Белавусаўшчына, сажалка каля в.Бузуны Пружанскага сельсавета;

—сажалкі-копанкі  ў аграгарадку Сухопаль, сажалкі ў аграгарадку Роўбіцк і вакол яго, сажалка з левага боку в.Хвалава Сухопальскага сельсавета;

—сажалка каля аграгарадка Калядзічы, сажалка каля аграгарадка Кабылаўка, сажалка, якая размешчана ў 1км на поўнач ад в.Смаляніца Хараўскога сельсавета;

—сажалкі №№ 1, 2, 3 ва ўрочышчы Дахлаўка Шаняўскога сельсавета;

—сажалка каля аграгарадка Варанілавічы Ружанскага пассавета;

—сажалкі ў в.Зеляневічы, сажалка каля в.Зіновічы Зеляневіцкага сельсавета;

—сажалкі з заходняга боку аграгарадка Клепачы, сажалка №5 у в.Стаі, сажалка каля в.Ліхачы, сажалка каля в.Краснае Мокраўскага сельсавета;

—меліярацыйныя каналы.

Вызначаны месцы, дзе забаронена катанне на маламерных суднах з падвяснымі рухавікамі і гідрацыклах у перыяд з 1 мая па 1 кастрычніка:

—возера па вул.Пушкіна ў г.Пружаны;

—возера Паперня Ружанскага пассавета.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *