Пятница, 23 октября 2020

Завершился сезон у пружанских фигуристок: множество побед и еще один кандидат в мастера спорта

5 085
Выдатна завяршылі сезон выхаванцы трэнера Вольгі Уважанай. Толькі за апошні час юныя фігурысткі выступілі на прэстыжных спаборніцтвах у Юрмале, Чарнаўцах, Варшаве, Бярозе і Мінску. Таццяна Мігіц, Ульяна Хадаровіч, Карына Маруфенка, Насця Белавус, Мілана Рамашова, Віка Дыцэвіч, Надзея Новік, Ганна Клімашэвіч, Вікторыя Хмялеўская — кожная з іх ці на міжнародных турнірах, ці ў фінале галоўнага рэспубліканскага чэмпіянату «Зорачка» падымалася на п‘едэстал пераможцаў.IMG_8385-2
Найбольш перамог у сёлетнім сезоне ў сямікласніцы СШ №5 Таццяны Мігіц, да таго ж Таня ўжо выканала нарматыў кандыдата ў майстры спорту.IMG_8462-2
Сезон закончаны, лёд растоплены, але дзяўчынкі працягнуць трэніроўкі. Іх чакаюць заняткі харэаграфіяй і па фізічнай падрыхтоўцы. IMG_8441-2
Трэба адзначыць, што на ўсе міжнародныя турніры юныя спартсменкі ездзяць за кошт бацькоў.
IMG_8388-2
Кацярына Пашкевіч, Сяргей Талашкеіч (фота).
На здымках: Таццяна Мігіц, Насця Белавус, Надзея Новік, Віка Хмялеўская; КМС Таццяна Мігіц; малодшая група: Ульяна Хадаровіч, Віка Дыцэвіч, Карына Маруфенка, Мілана Рамашова, Ганна Клімашэвіч; у чаканні фотосесіі :).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *