Пятница, 23 октября 2020

До 22 мая в музее «Ружанский дворцовый комплекс Сапегов» проходит выставка питерских художников-передвижников

1 693

У музеі «Ружанскі палацавы комплекс Сапегаў» праходзіць выстава «Таварыства перасоўных мастацкіх выстаў. ХХІ стагоддзе (Санкт-Пецярбург)».

Нескладана заўважыць, што назва і характар дзейнасці створанага ў 2005 годзе сучаснага аб’яднання нагадваюць пра знакамітых «перасоўнікаў» другой паловы ХІХ стагоддзя, у кола якіх уваходзілі такія майстры рускага мастацтва, як М.М.Ге, І.М.Крамской, А.І.Куінджы, У.М.Мясаедаў, В.Р.Пяроў, А.К.Саўрасаў, В.І.Сурыкаў, І.І.Шышкін і іншыя.афиша Ружаны(1)

«Перасоўнікі» сучаснасці па прыкладу сваіх папярэднікаў рэгулярна праводзяць выставы ў самых розных гарадах Расіі і еўрапейскіх краін.

Што тычыцца Беларусі, з нашай краінай  у таварыства даўнія моцныя сувязі. У розныя часы падобныя выставы прайшлі ў Гомелі, Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Музеі-запавед-ніку «Нясвіж», музеі-сядзібе «Пружанскі палацык». А сёння пазнаёміцца з выставай можна і ў Ружанах. Экспазіцыя аб’яднала больш  50 узораў жывапісу, графікі і скульптуры.image001

Наведвальнікі могуць ацаніць, напрыклад, традыцыйны жывапіс рускага рэалізму: творы на тэму балета Васіля Братанюка, лірычныя пейзажы рускай Поўначы Таццяны Лушнікавай, віды гарадоў Усходу Гена-дзя Цібушкіна, партрэтны жывапіс Наталлі Вішняковай, скульптуру Вольгі Івашынцавай. Асаблівай увагі заслугоўваюць творы майстроў-наватараў Юрыя Белазерскага, адважна эксперыментуючага на сваіх палотнах з прасторай і аптычнымі эфектамі, і Канстанціна Троіцкага.

Скарыстайцеся такой унікальнай магчымасцю і наведайце выставу, якая працягнецца да   22 мая.

Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *