Среда, 28 октября 2020

«Пружанские киты» второй год подряд выиграли турнир плей-офф Западной любительской хоккейной лиги

4 779

Вось і завяршыўся сезон у Заходняй аматарскай хакейнай лізе, які стартаваў у кастрычніку мінулага года. Яго канчатковым акордам стаў вырашальны фінальны матч серыі плэй-оф паміж «Пружанскімі кітамі» і ХК «Лунінец», які прайшоў у Лядовым палацы ў мінулы чацвер.IMG_7301

Пружанскія балельшчыкі, якія запоўнілі Лядовы палац, у гэты майскі вечар сталі сведкамі сапраўднага шоу. Перад пачаткам матча яны мелі магчымасць паглядзець відэафільм пра лепшых беларускіх хакеістаў, а таксама ўспомніць пераможныя імгненні гульні «Пружанскіх кітоў» у мінулым сезоне.

Таксама, як і ў КХЛ, кожнага хакеіста суддзя-інфарматар прадстаўляў асобна, і выходзіў ён на лёд у святле пражэктара. У перапынку паміж перыядамі выступалі юныя фігурысты ДЮСШ №2 і ўдзельнікі ўзорнай эстраднай студыі «Меладзін» Палаца культуры.IMG_6739

Пры падтрымцы балельшчыкаў гульня пачалася атакамі нашай каманды. Лік быў адкрыты ўжо на чацвёртай мінуце, калі магутны кідок ад сіняй лініі Аляксандра Венскага застаў знянацку варатара гасцей. Перад самым перапынкам капітан пружанцаў Сяргей Старавойтаў падвоіў вынік.

У другім перыядзе балельшчыкі ўбачылі толькі адну закінутую шайбу. І зноў вызначыўся Сяргей Старавойтаў, які дзякуючы індывідуальнаму майстэрству рэалізаваў выхад сам-насам з варатаром ХК «Лунінец».IMG_6920

У пачатку заключнага адрэзку гульні госці адквіталі адну шайбу, але гэта не паўплывала на далейшы яе ход. Нашы хакеісты ўпэўнена кантралявалі ход сустрэчы і не давалі саперніку ніякіх шанцаў на поспех. Больш таго, яшчэ двойчы шайба пабывала ў варотах лунінецкіх хакеістаў. Такім чынам, «Пружанскія кіты» атрымалі ўпэўненую перамогу з лікам 5:1.IMG_7254

Пасля гульні адбылося ўзнагароджанне пераможцаў. Старшыня Заходняй аматарскай хакейнай лігі Андрэй Радыёнаў і старшыня райвыканкама Міхаіл Серкоў уручылі  пераможцы турніру плэй-оф ганаровы Кубак.  Дарэчы, такога выніку нашы хакеісты дабіваюцца другі год запар.IMG_7215

***

10  мая ў Лядовым палацы горада Баранавічы адбыўся матч на суперкубак паміж пераможцам рэгулярнага чэмпіянату ЗАХЛ мясцовым «Сталкерам» і пераможцам турніру плэй-оф «Пружанскімі кітамі». На жаль, нашы хакеісты саступілі саперніку з лікам 1:4.

 


Мікола Архуцік, Сяргей Талашкевіч (фота).

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *