Среда, 28 октября 2020

Районный комитет БРСМ выступил с отчетом. На сегодня в организации 2200 участников

1 535

Пятая раённая справаздачна-выбарная канферэнцыя БРСМ сабрала ў Палацы культуры не толькі дэлегатаў, але і гасцей. Актыўны ўдзел у рабоце канферэнцыі прынялі прадстаўнікі раённай улады на чале са старшынёй райвыканкама М.М.Серковым, другі сакратар Брэсцкага абласнога камітэта БРСМ М.В.Лугаўскі, старшыня раённай арганізацыі ветэранаў    М.Я.Дулько.

Са справаздачай аб дзейнасці раённай арганізацыі БРСМ за 2011-2013 гады  і перспектывах развіцця выступіў першы сакратар РК БРСМ Аляксандр Бабігорац. Ён зазначыў, што раённая арганізацыя БРСМ з’яўляецца не толькі самай масавай маладзёжнай арганізацыяй, але і той грамадска-палітычнай сілай, здольнай эфектыўна вырашаць праблемы моладзі.SAMSUNG DIGITAL CAMERA

На сённяшні дзень у раённай арганізацыі налічваецца звыш 2200 членаў БРСМ, зарэгістравана 91 пярвічная арганізацыя. Прыярытэтнымі накірункамі ў рабоце з моладдзю застаюцца патрыятычнае і маральнае выхаванне, валанцёрская дзейнасць, арганізацыя другаснай працоўнай занятасці моладзі, прафілактыка правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі, інфармацыйная работа ў сетцы Інтэрнэт-прасторы.

Традыцыйнымі ў раёне, як адзначыў Аляксандр Бабігорац, стала правядзенне ўсебеларускай акцыі, прымеркаванай да Дня Канстытуцыі Беларусі, і акцый да Дня Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь. Рэгулярна працуюць члены БРСМ на пасадцы лесу, наводзяць парадак на воінскіх пахаваннях, дапамагаюць дзецям з няўдалых сем’яў і дзецям-інвалідам. А яшчэ – актыўна займаюцца спортам, прапагандуючы здаровы лад жыцця.

Кажучы пра арганізацыю працоўнай занятасці, першы сакратар РК БРСМ адзначыў, што за тры мінулыя гады было працаўладкавана 700 чалавек, у тым ліку і ў складзе студэнцкіх атрадаў. Толькі за працоўны семестр мінулага года раённым камітэтам было працаўладкавана 360 чалавек. Атрад “Васілёк”, створаны з ліку навучэнцаў аграрна-тэхнічнага каледжа на базе ААТ “Пружанскі льнозавод”, заняў першае месца ў абласным конкурсе як лепшы сельскагаспадарчы атрад Брэстчыны. У штогадовым лагеры актыву ГА “БРСМ”, які праходзіць у Папялёве, нашы актывісты не толькі ўдзельнічаюць у спартыўных і забаўляльных мерапрыемствах, але і вучацца.

Варта адзначыць, што дзейнасць РК БРСМ асвятляецца не толькі раённай газетай і радыё, адлюстроўваецца ў школьнай нагляднай інфармацыі. На сённяшні дзень, як падкрэсліў А.М. Бабігорац, створана і функцыянуе група ў сацыяльнай сетцы “ВКонтакте” амаль з пяцісот чалавек. Маладых людзей цікавіць інфармацыя з нагоды мерапрыемстваў, якія праводзіць РК БРСМ, навіны палітыкі, спорту і культуры.

Вялікую ўвагу выступоўца ўдзяліў прафілактыцы правапарушэнняў у маладзёжным асяроддзі. Расказаў пра мерапрыемствы, якія праводзяцца сумесна з РАУС, саветам ветэранаў і камісіяй па справах непаўналетніх. Напрыклад, за ветэранамі і непаўналетнімі, якія знаходзяцца на ўліку, замацаваны актывісты арганізацыі. Маладыя людзі пастаянна аказваюць дапамогу ветэранам, удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, а таксама састарэлым адзінокім людзям, віншуюць іх са святамі, запрашаюць на сустрэчы ў школы. У якасці індывідуальнай работы актывістамі БРСМ ажыццяўляецца наведванне непаўналетніх па месцы вучобы, жыхарства, праводзіцца работа як з імі, так і з іх законнымі прадстаўнікамі. Асаблівая ўвага раённым камітэтам удзяляецца арганізацыі работы з маладымі сем’ямі, дзейнічае клуб маладой сям’і і клубы па інтарэсах.

Таксама на справаздачна-выбарнай канферэнцыі выступілі старшыня кантрольнай камісіі Таццяна Ігнацьева. Аб рабоце ў пярвічных арганізацыях БРСМ расказалі сакратары пярвічак 181 баявой верталётнай базы Аляксандр Сіраеў і СШ №3 Яна Шанюк, аб супрацоўніцтве прадстаўнікоў  ветэранскай арганізацыі і членаў БРСМ — старшыня раённага савета ветэранаў М.Я.Дулько,  аб узаемадзеянні раённага і абласнога камітэтаў – другі сакратар АК БРСМ М.В.Лугаўскі. Аднак сапраўднае ажыўленне і маладзёжны задор унёс сваім выступленнем старшыня райвыканкама М.М.Серкоў. У манеры, уласцівай лепшым камсамольскім прадстаў-нікам, Міхаіл Мікалаевіч проста сыпаў ідэі, увязваючы іх не толькі з днём сённяшнім, але і прадбачачы развіццё на будучае. Ён проста ўзрушыў публіку сваёй неабыякавасцю да бескультур’я, безыніцыятыўнасці і бяздзеяння ў асяроддзі маладых. Падказаў, як можна рэалізавацца, напрыклад, у прадпрымальніцтве і расказаў аб падтрымцы маладых і перспектыўных сем’яў, за кім наша будучыня.

За лепшую работу граматай абласнога камітэта БРСМ была ўзнагароджана сакратар пярвічнай арганізацыі каледжа Марына Дудко, лісты падзякі  атрымалі сакратары пярвічак 181 БВБ Аляксандр Сіраеў і ААТ “Айчына” Марына Уродніч. Раённы камітэт адзначыў лепшую работу пярвічных арганізацый гімназіі і СШ №3.

Справаздачна-выбарная канферэнцыя прызнала работу раённай арганізацыі БРСМ здавальняючай. У прынятым рашэнні вызначаны далейшыя накірункі дзейнасці. Былі выбраны раённы камітэт і раённая кантрольная камісія ГА “БРСМ”, дэлегаты на ХХХІV Брэсцкую абласную справаздачна-выбарную канферэнцыю.

Першым сакратаром РК БРСМ выбраны Аляксандр Бабігорац, другім – Дзяніс Кулеша. Дэлегаты V раённай справаздачна-выбарнай канферэнцыі ГА “БРСМ” прынялі зварот да моладзі горада і раёна.

Галіна Каляда. Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *