Воскресенье, 1 ноября 2020

1400 пчелосемей насчитывается в Пружанском районе

2 222

Май — самы прыгожы і вясёлы месяц года. У пчаляра сэрца поўніцца радасцю, бо пчолы працуюць без стомы. Калі стаіць добрае надвор’е, то ўзятак можа цягнуцца ўвесь месяц. Яйканоскасць маткі павялічваецца да тысячы і болей яек у суткі. У сем’ях адбываецца замена старых пчол маладымі. Яны хутка набіраюць моц і абнаўляюць гняздо.

У першай дэкадзе гняздо трэба поўнасцю пашырыць, падстаўляючы рамкі з вашчынай. Калі пчолы амаль поўнасцю зоймуць рамкі (пры неабходнасці, каб у вуллі было не менш васьмі  кілаграмаў мёду), можна ставіць наверх настаўку, ці, як кажуць, «магазін». Сюды пчолы будуць прыносіць нектар для перапрацоўкі ў мёд.

Прыкладна праз месяц, у пачатку чэрвеня можна з наставак адкачваць першы (майскі) мёд. У мяне гэта заўжды атрымліваецца. Нельга забываць аб аглядзе гнёздаў пчол кожныя дзесяць дзён на прадмет яйканоскасці маткі і знішчэння трутневага расплоду.

Такім чынам, пры граматнай працы пчаляра да галоўнага ўзятку можна падысці не толькі з майскім мёдам, але і з добрым расплодам пчол.

Нельга забываць і пра сяўбу меданосаў на прысядзібным участку.

Сяргей Шахалевіч, пчаляр з вёскі Ясень.

а Пружаншчыне на пачатак гэтага года налічвалася каля 1,4 тысячы пчола-
сем’яў.IMG_4322

Жыхар Пружан Аляксандр Фёдаравіч Бондар (на здымку) пчалярствам займаецца на працягу дваццаці апошніх гадоў. Пчальнік у два дзясяткі вулляў размяшчае на бацькоўскай сядзібе ў вёсцы Кацёлкі. Мёд рэалізуе ў асноўным сваякам і сябрам. Каб больш важкім быў пчаліны ўзятак, пчаляр высявае на ўчастку меданосную расліну фацэлію. Але прызнаецца, што на яго пчальніку ў асноўным атрымліваецца лясны мёд. І гэта не дзіўна, бо побач раскінуліся лясныя ўгоддзі.

Фота Сяргея Талашкевіча.

2 комментариев

  • Мыкола

    холодно стало, я думал уже в середине мая посмотреть что наносили, но увы((

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *