Понедельник, 26 октября 2020

«Пружанским китам» очень нужна ваша поддержка. Решающий матч состоится 8 мая!

1 375

У мінулую суботу прайшоў другі фінальны матч серыі плэй-оф у Заходняй аматарскай хакейнай лізе. «Пружанскія кіты» гулялі ў Лунінцы з мясцовым клубам. Напомнім, што ў першай сустрэчы наша каманда саступіла саперніку дома з лікам 4:5.

На гэты раз «Пружанскія кіты» не пакінулі гаспадарам ніякіх шанцаў на станоўчы вынік. Пасля першага перыяду нашы хакеісты вялі з лікам 3:1. І ўвогуле, па ходу гульні госці не падпускалі да сябе гаспадароў бліжэй, чым на дзве шайбы.

Канчатковы вынік гэтага супрацьстаяння — 7:3 на карысць пружанцаў. Тры шайбы запісаў на свой рахунак капітан каманды Сяргей Старавойтаў, па два разы вызначыліся Сяргей Шырокі і Аляксандр Герасімчук.

Такім чынам, лік у серыі да дзвюх перамог стаў нічыйным — 1:1. Уладальнік ганаровага трафея вызначыцца ў трэцім матчы.

Мікола Архуцік.

китыДа ўвагі аматараў хакея!

8 мая ў 18.00 гадзін у Лядовым палацы

адбудзецца вырашальны фінальны матч

серыі плэй-оф каманд Заходняй аматарскай хакейнай лігі «Пружанскія кіты» — ХК «Лунінец».

Падтрымаем нашых хакеістаў!

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *