Понедельник, 26 октября 2020

Будет ли в Пружанах спортивный класс? Слово за родителями

1 246

На абласным пасяджэнні федэрацыя плавання пружанскіх спартсменаў і трэнераў пахвалілі і прапанавалі стварыць спартыўны клас пры ДЮСШ №2.

Дарэчы, такія спробы на Пружаншчыне былі, але пакуль справа не атрымала лагічнага завяршэння.  На гэты раз старшыня рэспубліканскай федэрацыі Анатоль Тозік настроены рашуча. Спартыўныя класы ў буйных гарадах добра сябе зарэкамендавалі, вучоба ў іх дазваляе паспяхова спраўляцца са школьнай праграмай і дасягаць высокіх вынікаў у спорце. Пакуль такіх класаў у райцэнтрах няма, таму наш раён выдзелілі асабліва: за кароткі час існавання ў горадзе секцыі па плаванні, нашы юныя спартсмены паказалі добрыя вынікі, высока адзначана і работа трэнерскага штаба.Плавцы

Больш падрабязна пра намер мы папрасілі расказаць дырэктара  ДЮСШ №2 В.С. Зуя.

— Васіль Сяргеевіч, штоатрымаюць дзеці, якія трапяць у спартыўны клас?

— Юныя спартсмены атрымаюць магчымасць трэніравацца два разы ў дзень. Працэс будзе арганізаваны такім чынам, каб трэніроўкі не заміналі школьнай праграме.  Хутчэй за ўсё, у дзяцей гэтага класа не будзе ўрокаў фізкультуры. Зразумела, што ў іх будзе асаблівае харчаванне, больш насычанае.

Наколькі мне вядома, у дзяцей з такіх класаў у Брэсце адразу палепшыліся спартыўныя дасягненні.

Перад паступленнем у спартыўны клас  усе дзеці пройдуць дасканалую медыцынскую камісію ў брэсцкім дыспансеры і будуць яе праходзіць і далей два разы ў год. Займацца дзеці будуць пад кіраўніцтвам двух трэнераў

— На якім этапе зараз стварэнне класа?

— Мы правялі сход з бацькамі плыўцоў 2004-2005 гадоў нараджэння, дзяцей менавіта гэтага ўзросту ў нас займаецца найбольш. Ды і плаванне — ранні від спорту, многія з гэтых дзетак ужо маюць юнацкія разрады.  Такім чынам, плануецца, што ў наступным навучальным годзе на базе 4-га ці 5-га класаў мы збярэм спартсменаў. Калі не набярэцца неабходная колькасць плыўцоў, прапануем далучыцца да ініцыятывы фігурыстам. Мяркуецца, што клас будзе працаваць пры адной з бліжэйшых да Воднага палаца гарадскіх школ. Зараз слова за бацькамі, калі яны дадуць згоду, то ўжо ў верасні наш клас пачне працаваць.

— А які ў цэлым настрой бацькоў?

— Ад некаторых мы ўжо атрымалі станоўчыя адказы. А некаторыя, шчыра кажучы, баяцца. Сярод  іх аргументаў галоўным з’яўляецца тое, што пры такіх умовах дзеці стануць горш вучыцца. Але гэта не так. Клас ствараецца для таго, каб таленавітыя дзеці атрымалі больш магчымасцей для заняткаў спортам не ва ўрон вучобе.

Гутарыла Кацярына Пашкевіч.

 

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *