Пятница, 23 октября 2020

Ученица СШ №1 Юлия Слепцова победила в республиканском конкурсе «Напиши письмо и расскажи, как музыка влияет на жизнь человека»

1 629

Падведзены вынікі XVIII Беларускага маладзёжнага конкурсу сачыненняў эпісталярнага жанру. Конкурс праводзіла РУП «Белпошта» сумесна з Міністэрствам адукацыі РБ, яго ўмовы зацверджаны Міжнародным бюро Сусветнага паштовага саюза. На рэспубліканскім этапе лепшай была прызнана работа на абраную сёлета тэму «Напішы ліст і раскажы, як музыка ўплывае на жыццё чалавека», якую даслала васьмікласніца з Пружан Юля Сляпцова (СШ №1 імя ЧБВА, настаўніца І.С.Якімавец).музыка Як сцвярджаюць арганізатары, гэты конкурс з’яўляецца цудоўнай магчымасцю дапамагчы моладзі ўсвядоміць важную ролю, якую маюць паштовыя паслугі ў нашым грамадстве, развівае жаданне пісаць пісьмы, а таксама садзейнічае павышэнню пісьменнасці. Сачыненне Ю.Сляпцовай будзе накіравана ў Міжнароднае бюро Сусветнага паштовага саюза (Берн, Швейцарыя) для далейшага ўдзелу ў 43-м Міжнародным маладзёжным конкурсе.

Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *