Воскресенье, 24 июня 2018

Муж и жена погибли в огне из-за неосторожности при курении

1 511

101.+ТРАГЕДЫЯ адбылася сёмага сакавіка ў горадзе: пажар здарыўся на трэцім паверсе аднаго з дамоў па вуліцы Р.Шырмы. У агні загінулі гаспадыня кватэры, 1944 г.н. і яе 54-гадовы муж. Мяркуемая прычына — неасцярожнасць пры курэнні мужчыны.

+НА МІНУЛЫМ тыдні быў вялікі попыт на паслугі падраздзяленняў МНС на

адкачку вады з падвалаў прыватных дамоў. Спецтэхніцы давялося выязджаць на выклікі амаль штодня. Зарэгістраваны тры падтапленні ў вёсцы Лінова. Таксама ратавалі ад вады жылыя дамы ў вёсках Ізбіцы і Зеляневічы, індывідуальныя гаражы кааператыва па вуліцы Заводскай у райцэнтры.

102. +ЧАЦВЁРТАГА лютага ў РАУС прыйшло паведамленне ад фельчара «хуткай
дапамогі»: у бальніцу з траўмамі быў дастаўлены жыхар в.Крыніца. Як было ўстаноўлена, свайго падначаленага так моцна збіў галоўны спецыяліст ААТ «Райаграсервіс», жыхар г.п.Шарашова. Пасля правядзення медыцынскай экспертызы ў дачыненні да падазраваемага 1 сакавіка была ўзбуджана крымінальная справа.

+НА МІНУЛЫМ ТЫДНІ стаў вядомы яшчэ адзін факт злачынных «гастроляў» раней судзімай жыхаркі г.п.Ружаны. Нагадаем, што на яе была ўзбуджана крымінальная справа за крадзеж мабільнага тэлефона сёмага лютага на гарадскім рынку ў жыхаркі райцэнтра. Высветлілася, што падазраваемая таксама ўкрала мабільнік ва ўнівермагу ў жыхаркі в.Слабудка.

+27 ЛЮТАГА па дапамогу да міліцыянераў звярнулася гараджанка, у якой з дому зніклі два з паловай мільёны рублёў і звыш дзвюх тысяч долараў ЗША. Высветлілася, што абрабаваў жанчыну яе сваяк, раней судзімы. Узбуджана крымінальная справа.

+ПЕРШАГА САКАВІКА было зарэгістравана чарговае злачынства, якое ўчыніў раней судзімы грамадзянін. Адбываючы пакаранне ў спецкамендатуры в.Куплін, ён часова працаўладкаваўся ў ААТ «Ліноўскае» слесарам. У гэты дзень ён на моцным падпітку ўгнаў з тэрыторыі фермы каля в.Лінова грузавік «ГАЗ-53». Цяпер жа на яго ўзбуджана крымінальная справа, і, мяркуючы па ўсяму, пагражае больш сур’ёзнае пакаранне.

103. +ГІПЕРТОНІКІ на мінулым тыдні па дапамогу “хуткай” звярталіся  12
разоў. На болі ў сэрцы скардзіліся 9 чалавек.

+ДВОЕ атрымалі траўмы. У чатырох чалавек абвастрыліся захворванні страўніка.  14 моцна прастудзіліся.

+ТРОЙЧЫ фельчары дапамагалі парадзіхам.

+ШЭСЦЬ РАЗОЎ медыкам давялося выязджаць да тых, хто моцна выпіў.

Один комментарий

  • я очевидец пажара рано утром по ул. Ширмы в квартире на 3 этаже, картина не для слабонервных! Огромное спасибо сотрудникам МЧС, они действительно герои, такая работа заслуживает глубокого уважения!!!!!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *