Среда, 30 сентября 2020

Пока нет витаминов с грядки, поддержите организм витаминами из аптеки

1 310

Па апошніх дадзеных Сусветнай арганізацыі аховы здароўя стан здароўя чалавека на 70% залежыць ад ладу жыцця і харчавання.

Сёння не выклікае сумнення, што паўнавартаснае харчаванне вызначаецца не толькі энергетычнай каштоўнасцю ежы, збалансаванасцю рацыёну па бялках, тлушчах і вугляводах, але і забяспечанасцю вітамінамі, мікра-элементамі і мінераламі.витамины

Рацыянальнае харчаванне — найважнейшая крыніца вітамінаў. Яны неабходныя чалавеку для нармальнага ажыццяўлення абмену рэчываў, росту, развіцця арганізма і пад-трымання здароўя. Але, як паказваюць разлікі, адпаведны сярэднім энергазатратам сучаснага чалавека рацыён харчавання, нават збалансаваны і разнастайны, дэфіцытны па большасці вітамінаў на 20-30%. У дадатак да гэтага, любое захворванне — гэта выпрабаванне для арганізма, якое патрабуе мабілізацыі ахоўных сіл, павышанага расходу біялагічна актыўных рэчываў, у тым ліку вітамінаў.

Можна вылучыць і іншыя групы рызыкі развіцця вітамінадэфіцытных станаў. Гэта:

дзеці і падлеткі ў перыяд найбольш інтэнсіўнага росту;

жанчыны,  якія прымяняюць аральную кантрацэпцыю;

пажылыя людзі;

курцы;

асобы, якія ўжываюць шмат алкаголю;

людзі з хранічнымі захворваннямі або з нядаўна перанесенымі вострымі бактэрыяльнымі і віруснымі інфекцыямі;

жанчыны, якія прытрымліваюцца жорсткай дыеты;

людзі з павышанымі фізічнымі нагрузкамі або перагрузкамі;

людзі з павышанымі разумовымі нагрузкамі;

цяжарныя жанчыны;

вегетарыянцы;

людзі з нізкім узроўнем даходаў.

Але перш, чым прымаць рашэнне аб неабходнасці выкарыстання вітамінаў  у выглядзе лекавых сродкаў, варта ўзважыць усе «за» і «супраць» і пракансультавацца з урачом. Як правіла, дактары раяць некалькі полівітамінных комплексаў на выбар, а пацыент сам вырашае, якія вітаміны лепш і адпавядаюць яго фінансавым магчымасцям.

У аптэцы цяпер ёсць поўны асартымент вітамінных лекавых сродкаў. Многія з іх маюць пэўную вобласць прымянення: напрыклад, пры парушэннях зроку ці захворваннях апорна-рухальнага апарату. У наяўнасці вітаміны, якія прымяняюцца пераважна пры цяжарнасці. Ёсць вітаміны для жанчын і для мужчын, для ўсіх узроставых груп. Адрозніваюцца яны і па цэнах. Прадстаўлены як імпартныя, так і айчынныя варыянты.

Дзякуючы такой разнастайнасці кожны пакупнік, незалежна ад узросту, полу, сацыяльнага статусу і спадарожных захворванняў, зможа падабраць сабе неабходны варыянт.

Яўгенія Трапезон, правізар-рэцэптар цэнтральнай раённай аптэкі №7.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *