Вторник, 29 сентября 2020

Преподаватель гимназии Тамара Левчук: «Учителю важно быть честным»

2 796

Аднойчы давялося быць сведкам размовы двух студэнтаў універсітэта:

— Ты падрыхтаваўся да здачы экзамена па гісторыі? – пытаўся адзін у другога.

— Я нават не турбуюся, са мною школьныя канспекты з урокаў Тамары Сцяпанаўны, — быў адказ.

Той выпадковы дыялог для мяне сведчыў пра многае. Таму, сустрэўшыся з настаўніцай гімназіі Т.С.Ляўчук, адразу спыталася:IMG_1559_9047

— Прызнанне Вашага педагагічнага майстэрства вучнямі — гэта  вопыт, веды ці, магчыма, нешта іншае? 

— Гэта – любоў да свайго прадмета і сваіх вучняў. Я ніколі не была абыякавай да сваёй прафесіі. Болей таго, лічу яе самай высакароднай. Для мяне лепшай прафесіі, чым настаўнік, проста не існуе. А калі любіш справу, якой займаешся, тады прыходзіць і поспех.

Ну, і, вядома, я дагэтуль вучуся сама. Шмат чытаю, ніколі не прапускаю навінкі, якія могуць дапамагчы ў працы. З лёгкасцю ўспрымаю і выкарыстоўваю ў сваёй педагагічнай дзейнасці ўсё новае, што можа заахвоціць вучня да вывучэння гісторыі. І лічу сябе шчаслівай, бо адчуваю, што запатрабавана.

— А можна падрабязней, як Вы сказалі, пра любоў да свайго прадмета?

— Усё пачалося з сустрэчы з цудоўным настаўнікам гісторыі – Віктарам Уладзіміравічам Нічыпаровічам. Ён прыйшоў у Мокраўскую школу, калі я заканчвала дзясяты клас. Гэты чалавек захапіў нас не толькі як настаўнік, але і як асоба. Да яго выкладання я нават не ўяўляла, што гісторыя можа быць такім цікавым прадметам. Таму ўсяго за год кардынальна памяняліся мае планы на будучыню. І замест паступлення ў тэхнічны ўніверсітэт, я ўпэўнена паехала паступаць на гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэта. Пасля яго заканчэння вярнулася працаваць у Мокраўскую школу, а мой любімы настаўнік паехаў вучыцца ў аспірантуру БДУ. З ім мы сустрэліся праз трыццаць гадоў. І тады ўжо былы настаўнік адарыў мяне кампліментам:

“Нават сярод студэнтаў такіх вучаніц патрэбна было пашукаць”, — сказаў ён.

— Аднак, відаць, недастаткова называцца настаўнікам толькі пры наяўнасці адпаведнага дыплома…

— Каб быць настаўнікам, мала толькі грунтоўных ведаў. Патрэбна ўмець зацікавіць вучня, пагаварыць з ім на розныя тэмы. Я, напрыклад, люблю гаварыць з вучнямі наогул аб нашым жыцці. Але ж гэта і ёсць гісторыя! Проста, настаўніку важна заўсёды заставацца з вучнямі сумленным. Гісторыю нельга павярнуць назад, таму важна ўмець прызнаць гістарычныя памылкі, пераасэнсаваць каштоўнасці і пры тым выглядаць дастойна.

— Тамара Сцяпанаўна, а што такое настаўніцкая радасць?

— Тое, што цябе разумеюць і калегі, і вучні, і адміністрацыя.Безимени-9

— А Вам даводзілася калі-небудзь шкадаваць аб сваіх учынках?

— Магчыма, часам патрэбна было быць больш стрыманай, устрымацца ад ацэнкі, увайсці  ў сітуацыю… Асабліва, калі толькі пачынала настаўнічаць.

З вопытам і гадамі да чалавека прыходзіць мудрасць, жыццёвая філасофія. Вядома, ёсць розніца ў падыходах і метадах выкладання прадмета, калі толькі прыйшла ў школу, і цяпер, амаль праз сорак гадоў педагагічнай дзейнасці. Навука разумець, дараваць і патрабаваць прыходзіць з гадамі. Наогул, сапраўдным настаўнікам педагог можа стаць праз гадоў дваццаць педагагічнай дзейнасці, калі можа прызнацца сабе: “Я ўмею, я ведаю, я нешта магу!”.

— А ў чым, Вы лічыце, заключаюцца Вашы перамогі?

— У поспехах вучняў. Вучні, якіх я вучу, увесь час удзельнічаюць у школьных алімпіядах, і не было ніводнага разу, каб яны не станавіліся пераможцамі. Толькі ў гэтым навучальным годзе мае “гісторыкі” здабылі для гімназіі восем перамог на раённых алімпіядах, заваявалі чатыры першыя і чатыры другія месцы. Добры вынік паказваюць і на абласных этапах рэспубліканскіх алімпіяд.

— У энцыклапедыі “Хто ёсць хто ў Рэспубліцы Беларусь”, куды ўнесены звесткі пра дзеючых прафесіяналаў, ёсць і Ваша, Тамара Сцяпанаўна, імя. Прызнацца, каб пералічыць прыведзеныя там Вашы дасягненні, гэтага артыкула будзе мала. І ўсё ж: як удалося дасягнуць такіх прафесійных вяршынь?

— Я заўсёды імкнулася добра выконваць справу, якую ведаю. Таму, ідучы на ўрок, вельмі часта задавалася пытаннем: “Наколькі цікава маім вучням навука, з ведамі якой я прыходжу ў клас?”. І тады, абапіраючыся на вопыт мінулых пакаленняў, тлумачыла, прадбачыла, прагназавала… І радавалася, калі бачыла зацікаўленасць у дзіцячых вачах.

Інтэрв’ю ўзяла Галіна Каляда. 

 

3 комментариев

  • Янина

    Почему вы удаляете комментарии? Оскорбительного ничего не было!!! Только правда! В гимназии много достойных преподавателей, но только не левчук!!!!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -1-1

  • «Я нават не турбуюся, са мною школьныя канспекты з урокаў Тамары Сцяпанаўны, — быў адказ.» — значит на экзамене дают списывать? 🙂 Или просто «пользоваться конспектами Тамары Сцяпанаўны??? 🙂 Мне лично она очень нравится-но смысл этого предложения в статье я не понял…

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -1-1

  • Kat

    Тамара Степановна всегда была справедлива! Это действительно учитель, с большой буквы!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *