Четверг, 29 октября 2020

В районном слете юных инспекторов дорожного движения победила команда СШ №5

1 372

На базе СШ №5 прайшоў традыцыйны злёт юных інспектараў руху, у якім прынялі ўдзел вучні васьмі школ раёна. У гэтым годзе такое мерапрыемства праводзіцца ў 36-ы раз.IMG_1694

Паказаць свае здольнасці ўдзельнікі злёту павінны былі ў шасці конкурсах. Юныя інспектары з Муравы прадэманстравалі добрае веданне правілаў дарожнага руху і вызначыліся ў фігурным ваджэнні, а каманда са Слабудкі паказала віртуознае валоданне веласіпедам у рэальных умовах. У іншых намінацыях лідары мяняліся: медыцынская падрыхтоўка і насценгазета атрымаліся лепш у каманды СШ №5, агітацыйнае выступленне — СШ №1.IMG_1685

У выніку па колькасці набраных балаў першае месца было прысуджана юным інспектарам з СШ №5: яны будуць прадстаўляць раён на абласным злёце. Другое і трэцяе месца падзялілі паміж сабой школьнікі з Мураўскай СШ і                      СШ №1.IMG_1680

Алег Сідарэнка, фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *