Четверг, 1 октября 2020

Народная студия моды «Папараць-кветка» заняла первое место в областном конкурсе юных модельеров

2 484

У Брэсце на сцэне абласнога Цэнтра маладзёжнай творчасці прайшоў конкурс юных мадэльераў «Вясенні капрыз». Сярод удзельнікаў была і народная студыя моды «Папараць-кветка» з Пружан, якую па  праву называюць старажылам мерапрыемства — калектыў змагаецца за званне лепшага больш дзясятка гадоў.

Журы даўно заўважыла, што гістарычная тэма — канёк «Папараць-кветкі». Чарговае пакаленне выхаванцаў студыі моды не стала адступаць ад традыцый, прадставіўшы адну з апошніх сваіх калекцый — «Паланэз». Як удакладніла кіраўнік студыі В.М.Лапука, калекцыя прысвечана беларускаму старадаўняму нацыянальнаму касцюму, які стараліся як мага больш дасканала наблізіць да свайго гістарычнага арыгінала. У прыватнасці, у «Паланэзе» прадстаўлены ўбранні, якія насіла шляхта. Для прадстаўлення калекцыі было падрыхтавана і адпаведнае дэфіле пад класічны паланэз.папараць-кветка

Задумка, старанні і вынаходлівыя рашэнні кіраўніка і выхаванцаў «Папараць-кветкі» не засталіся не заўважанымі і былі ацэнены першым месцам. Варта адзначыць, што гэта не першая перамога пружанскага калектыву ў спаборніцтве юных мадэльераў: у папярэднія гады з конкурсу былі прывезены дыпломы розных вартасцяў, у тым ліку і Гран-пры.

Тым часам выхаванцы «Папараць-кветкі» пакараюць ужо іншыя вяршыні: прымаюць удзел у рэспубліканскім конкурсе «Юныя таленты Беларусі», які праходзіць на базе НДЦ «Зубраня».

Марына Вакульская. Фота vb.by.

 

2 комментариев

  • Да,мы молодцы,я не спорю.Вы бы видели как мы переживали,особенно те кто первый раз на сцене,несколько раз репетировали до концерта что-бы добиться правильности во всём,во всех поворотах,во всех движениях.Я очень рада что у нас 1 и 2 место))хотя могли бы быть и лучше.но для нас это нормально,ведь иногда мы получаем то что хотим))

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  • Капец жэстачайшэ наклонил

    иногда? значит, получайте чаще! работайте для этого над собой! 🙂

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *