Пятница, 25 сентября 2020

Третий год подряд пружанские спортсмены побеждают в Полесском легкоатлетическом кроссе

1 265

У горадзе Іванава прайшлі спаборніцтвы ў рамках ХI Палескага лёгкаатлетычнага кросу на прызы майстра спорту міжнароднага класа Уладзіміра Цямчыка, а таксама першынство Брэсцкай вобласці па гэтаму віду спорту сярод вучнёўскай моладзі.кросс

Удзел у спаборніцтвах бралі каманды з Украіны, Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь.

Зборная каманда нашага раёна заняла першае месца сярод вучнёўскай моладзі вобласці. Трэці год запар нашы спартсмены становяцца пераможцамі Палескага лёгкаатлетычнага кросу.алина ковалевич и чайковский

За нашу каманду выступалі: у старэйшай групе — Анатоль Бяляеў (Шаняўская СШ), Аляксандр Кавялько (аграрна-тэхнічны каледж), Аліна Кавалевіч (Мокраў-ская СШ), Іван Астапук (Шчарчоўская СШ); у сярэдняй групе — Уладзіслаў Дронь і Аляксей Карпыза (Параслянская СШ), Юлія Аліфер (Шчарчоўская СШ), Вольга Лукашэвіч (СШ №3); у малодшай — Максім Гумен (СШ №1), Яраслава Кураева (СШ №4), Кацярына Мялешка і Дзмітрый Чайкоўскі (СШ №3). Сярод дарослых гонар раёна абаранялі настаўніца гімназіі Таццяна Гардзіеўская і навучэнец аграрна-тэхнічнага каледжа Дзмітрый Швед.

Рыхтавалі каманду да спаборніцтваў трэнеры-выкладчыкі аддзялення лёгкай атлетыкі ДЮСШ №1 Сяргей Чайкоўскі і Валянціна Красько.

***

У рамках «Усебеларускага кросу» адбыўся першы этап раённых спаборніцтваў. У іх бралі ўдзел ўсе школы раёна.

Па выніках спаборніцтваў сярод сярэдніх школ першай групы месцы размеркаваліся наступным чынам: СШ №3, Параслянская СШ, СШ №1. Сярод сярэдніх школ другой групы перамаглі прадстаўнікі Мураўскай СШ, прызёрамі сталі красмены Шаняўской і Мокраўскай школ. Сярод базавых у тройку прызёраў трапілі вучні Старавольскай, Вялікасельскай і Белалясоцкай школ.

Міхаіл Лукашук, дырэктар ДЮСШ №1.

На здымку: Аліна Кавалевіч з трэнерам Сяргеем Чайкоўскім.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *