Вторник, 29 сентября 2020

Министр природных ресурсов и охраны окружающей среды проверил благоустройство населенных пунктов Пружанского района

1 477

На мінулым тыдні Пружаншчыну наведаў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя   У.Р.Цалко. Прычынай візіту кіраўніка ведамства стала праверка выканання раённага плана мерапрыемстваў па навядзенні парадку на зямлі і добраўпарадкаванні населеных пунктаў.

Да ведама: сёння вядзецца праверка добраўпарадкаванасці ўсяго Брэсцкага рэгіёна. Пад асабісты кантроль міністра трапілі тры раёны — Кобрынскі, Камянецкі і Пружанскі.цалко

Асаблівая ўвага была нададзена навядзенню парадку на аб’ектах сельскагаспадарчай галіны. Адметна, што ў ходзе абследавання раёна У.Р.Цалко сам вызначыў маршрут паездкі. У яго трапілі 15 аб’ектаў, пераважна малочнатаварныя комплексы і фермы, а таксама машынныя двары. Нягледзячы на эфект неспадзяванасці, асаблівых парушэнняў выяўлена не было. З лепшага боку Уладзімірам Рыгоравічам адзначана работа па навядзенні парадку на ААТ «Пружанскі льнозавод». Акрамя таго, парушэнняў не выяўлена і на машынных дварах ААТ «Ружаны-Агра», «Жураўлінае», «Радзіма».

Тым не менш, не абышлося без заўваг. У прыватнасці, увага міністра была звернута на засмечанасць часткі дарогі ад Запрудаў да Пружан, якая знаходзіцца на балансе ДЭУ-25. Хаця да стану трасы Р85 Слонім — Высокае, а менавіта ўчастка ад Пружан да Ружан, абслугоўваемага той жа арганізацыяй, па якім праехаў міністр, прэтэнзій няма. Незаўважаным не застаўся і беспарадак вакол пустуючых сядзіб у вёсцы Вашчынічы. Не лепшае ўражанне выклікала і тэрыторыя непадалёку, дзе некалі размяшчаўся раствора-бетонны вузел: мяркуецца, што патрабаваць навядзення парадку на пакінутай фірмай тэрыторыі давядзецца праз суд.

На здавальняючую ацэнку, дадзеную міністрам рабоце па навядзенні парадку і добраўпарадкаванні ў раёне, безумоўна, станоўча паўплывалі і вынікі праведзеных у раёне суботнікаў, якія прайшлі напярэдадні. Але, як заўважае начальнік раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Б.С.Андрушка, недахопаў яшчэ хапае. Таму прынята рашэнне прымяняць да кіраўнікоў арганізацый і сельвыканкамаў, якія не надаюць належнай увагі пытанням навядзення парадку па падведамасных тэрыторыях, больш жорсткія меры пакарання.

Марына Вакульская.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *