Вторник, 25 сентября 2018

«Пивной бум» родил серьёзное заболевание — «пивное сердце»

1 194

З мэтай рэалізацыі палажэнняў Нацыянальнай праграмы дэмаграфічнай бяспекі ў раёне прайшла інфармацыйна-прафілактычная акцыя «Не — піву і слабаалкагольным напоям у грамадскіх месцах!». Спецыялісты цэнтра гігіены і эпідэміялогіі выступілі перад школьнікамі з лекцыямі на вызначаную тэму. «Піўны бум», які пачаўся яшчэ ў 90-ыя гады, вырас цяпер у сур’ёзную праблему. Піва прадаюць нароўні з прахаладжальнымі напоямі, асабліва летам, яго ўжыванне не асуджаецца ў грамадстве. Для многіх маладых людзей піва з’яўляецца нязменным атрыбутам баўлення вольнага часу. Больш таго, як паказала праведзенае апытанне, кожны другі з іх лічыць, што яно не такое шкоднае, як больш моцныя спіртныя напоі.
Але, як сведчаць спецыялісты аховы здароўя, піва таксама з’яўляецца алкагольным напоем. Па ўтрыманні этылавага спірту адна бутэлька піва эквівалентна 50 грамам гарэлкі. Бутэлька 9-працэнтнага піва — гэта 100 грамаў гарэлкі.

Як і любы алкагольны напой, піва фарміруе залежнасць. Асабліва — у падлеткаў. Для гэтага дастаткова ўжываць піва па тры-чатыры разы ў месяц на працягу 1,5—2 гадоў. Так званы «піўны алкагалізм» становіцца першым крокам на шляху фарміравання залежнасці ад моцных спіртных напояў.

Празмернае ўжыванне піва, асабліва ў маладым узросце, цягне за сабой зніжэнне ці ўвогуле страту інтэлекту, памяці, часу, грошай і здароўя.

Як і любы алкаголь, піва дрэнна ўплывае на ўсе органы і сістэмы арганізма. Асабліва пакутуюць ныркі, печань, сардэчна-сасудзістая сістэма. У медыцыне існуе паняцце «піўное сэрца». Сардэчная мышца, якая пастаянна атручваецца півам, губляе пругкасць. Мышачныя клеці сэрца паступова гінуць, замяняючыся грубай, не здольнай скарачацца рубцовай тканкай. Кроў, якая паступае ў поласць сэрца, цісне на яго драхлыя сценкі і расцягвае іх. Таму сэрца павялічваецца ў аб’ёме ў паўтара—два разы і ўжо не можа нармальна спраўляцца са сваімі функцыямі.

Разам з тым, ужыванне вялікай колькасці піва вядзе да «вымывання» вітамінаў, што таксама парушае дзейнасць цэнтральнай нервовай сістэмы. А яшчэ садзейнічае павышэнню масы цела і парушэнню абмену рэчываў у арганізме, прыводзіць да зніжэння выпрацоўкі мужскіх палавых гармонаў. З часам у аматара піва можа развіцца гепатыт ці цыроз печані.

Існуе так званая група рызыкі, калі па прычыне фізіялагічных і псіхалагічных асаблівасцей арганізма той ці іншай катэгорыі людзей супрацьпаказана любое ўжыванне алкаголю, у тым ліку і піва. Перш за ўсё гэта тычыцца падлеткаў і маладых людзей да 21 года. Таму кожны малады чалавек павінен зразумець, што піць піва — гэта вельмі шкодна. Бо піва — гэта той жа воўк у авечай шкуры. Ужываючы яго, вы рызыкуеце сваім здароўем. Бяспечнай дозы не існуе. Толькі поўная адмова ад гэтага напою з’яўляецца гарантыяй, што алкагольная залежнасць у вас ніколі не сфармуецца.

Пётр КРАЧКО, урач-валеёлаг Пружанскай цэнтральнай раённай бальніцы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *