Понедельник, 21 сентября 2020

«Пружанские киты» вышли в финал обыграв столинскую команду со счетом 4:0

1 257

У мінулыя выхадныя прайшлі вырашальныя паўфінальныя матчы серыі плей-оф у Заходняй аматарскай хакейнай лізе. «Пружанскія кіты» гулялі ў Лядовым палацы з «Гарынню» са Століна.

Напомнім, што дзве першыя гульні не выявілі пераможцу ў гэтай пары — сапернікі атрымалі па адной перамозе.киты

З першых мінут сустрэчы наша каманда пры падтрымцы шматлікіх балельшчыкаў адразу пайшла наперад. У першым перыядзе гульня ў асноўным ішла ў зоне гасцей, але пружанцам ніяк не ўдавалася нанесці дакладны кідок па варотах саперніка. Удала гуляў і варатар «Гарыні». На першы перапынак хакеісты адправіліся пры нулях на табло.

Вырашальным у матчы стаў другі перыяд, а дакладней, яго другая палова. Нашы хакеісты дабавілі ў хуткасці, і абарона гасцей пачала дапускаць памылкі. Тры шайбы пабывалі ў варотах столінскай каманды літаральна на працягу васьмі мінут. Галамі адзначыліся Андрэй Венскі, Сяргей Старавойтаў і Уладзімір Рогач.

На пачатку трэцяга адрэзку гульні пераможную кропку ў гэтым матчы паставіў наш капітан Сяргей Старавойтаў. Такім чынам, «Пружанскія кіты» атрымалі ўпэўненую перамогу з лікам 4:0 і пуцёўку ў фінал.

У фінале за галоўны прыз сезона нашы хакеісты пазмагаюцца з ХК «Лунінец».

Мікола Архуцік.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *