Воскресенье, 27 сентября 2020

Двое бывших учеников пружанской ДЮСШ №2 играют за ХК «Брест»

1 551

Іван Берасцень і Дзмітрый Тарасевіч свой шлях у хакей пачыналі ў пружанскай ДЮСШ №2 у трэнера Дзяніса Хадаровіча. Цяпер абодва юнакі ўдасканальваюць сваё хакейнае майстэрства ў ХК «Брэст». Любімая гульня ніколькі не прашкаджае іх вучобе ў спецыялізаваным класе па хакеі СШ №7 горада Брэста, дзе Іван і Дзмітрый набываюць веды па прадметах школьнай праграмы.DSCN0565

Паралельна з вучобай хлопцы ў складзе каманды ХК «Брэст» з юнакоў 1998 года нараджэння ўдзельнічалі ў адкрытым першынстве Рэспублікі Беларусь па хакеі. Каманда за некалькі тураў да заканчэння першынства забяспечыла сабе першае месца і датэрмінова заваявала ганаровы чэмпіёнскі тытул. Важкі ўклад у агульны поспех унеслі яе абаронцы Іван Берасцень і Дзітрый Тарасевіч, якія з’яўляюцца выхаванцамі пружанскага хакея. Поспех падзяляюць і іх бацькі, якія жывуць у Лінове і Белавусаўшчыне.

На здымку: абаронцы ХК «Брэст» Іван Берасцень і Дзмітрый Тарасевіч.

Мікола Архуцік.

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *