Вторник, 29 сентября 2020

Сводка происшествий за минувшую неделю: от гибели на пожаре до кражи древесины

2 637

101 — Трывожны выклік паступіў ноччу 11 красавіказ вёскі Лінова: загарэўся гараж, прыбудаваны да хлява. Агнём поўнасцю знішчаны драўляная прыбудоўка, пашкоджаны дах хлява. У гаражы згарэў і аўтамабіль. Прычына здарэння пакуль устанаўліваецца. — Праз дзень пажарныя падраздзяленні па трывожным выкліку выехалі на адну з вуліц г.п.Ружаны. Суседзі, якія выклікалі выратавальнікаў, паспелі справіцца з прычынай задымлення і вынеслі пацярпелага. Аднак прывесці ў прытомнасць 64-гадовага мужчыну не ўдалося. Загінуўшы дагэтуль неаднаразова станавіўся героем выратавальніцкіх дзеянняў падраздзяленняў МНС, але на гэты раз выпадак стаў апошнім. Агнём пашкоджаны пасцельныя прыналежнасці, у сувязі з чым пажар, мяркуецца, пачаўся з-за неасцярожнасці пры курэнні.

102 — Пятага красавіка супрацоўнікамі аддзялення па барацьбе з эканамічнай злачыннасцю былі выяўлены два выпадкі незаконных валютных аперацый. Спачатку была праведзена праверка па факту продажу жыхаром в.Малочкі ўласнага аўтамабіля жыхару Івацэвіцкага раёна за 1450 долараў ЗША. Аднак валюту знайсці не ўдалося, бо прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паспеў патраціць яе. Не так удала закончылася гісторыя для гараджаніна з г.Кобрына, які ў жыхара в.Брады купляў матацыкл за 120 долараў ЗША: на яго складзены і пратакол, і канфіскавана валюта.

— На мінулым тыдні супрацоўнікам міліцыі ўдалося ўстанавіць асобу злодзея, які абрабаваў дом жыхаркі горада і вынес залатыя вырабы на буйную суму грошай. Ім аказаўся раней неаднаразова судзімы за крадзяжы гараджанін. Ён затрыманы.

— Сёмага красавіка па дапамогу да міліцыянераў звярнуўся гараджанін, у якога з пад’езда дома знік дарагі веласіпед. Дарэчы, пад’езд абсталяваны дамафонам. Асоба злодзея пакуль устанаўліваецца.

— Дзясятага красавіка супрацоўнікі міліцыі падчас рэйдаў знайшлі ў хляве жыхара в.Хвалава стацыянарны самагонны апарат, 110 літраў брагі і 114 літраў самагонкі. Уладальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

— 13 красавіка ў дзяжурную часць патэлефанавала жыхарка в.Слабудка: з дома пацярпелай зніклі 470 долараў ЗША. Было ўстаноўлена, што валюту прыхапіў жыхар той жа вёскі, у якога пры затрыманні была знойдзена частка ўкрадзенага.

У райаддзеле Следчага камітэта: — Як паведаміў намеснік начальніка РАСК М.В.Басак, супрацоўнікамі аддзела на мінулым тыдні былі ўзбуджаны дзевяць крымінальных спраў. — Не думаў жыхар в.Малочкі, што спроба ўкрасці драўніну з тэрыторыі Барозаўскага лясніцтва, у якім ён працуе лесніком, будзе настолькі складанай. Разам з памочнікамі ён заканчваў пагрузку, калі на яго выйшлі супрацоўнікі міліцыі разам з ягоным ляснічым. У выніку папярэджана спроба крадзяжу драўніны на суму звыш 11 мільёнаў рублёў. У дачыненні да лесніка ўзбуджана крымінальная справа па ч.1 арт.205 (да трох гадоў пазбаўлення волі).

2 комментариев

  • newsmen

    Можа 11 красавіка? А то быццам ба і навіна састарэла! )) Заўважце, у нататке шмат адзінак — нездарма 11!

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *