Понедельник, 19 февраля 2018

5 марта началась регистрация на профессионально-психологические собеседования в ВУЗах Беларуси

880

Сёлетняя ўступная кампанія ўжо атрымала старт: рэгістрацыя на прафесійна-псіхалагічнае субяседаванне пачалася 5 сакавіка і працягнецца да 31 сакавіка ўключна. Само ж субяседаванне будзе праводзіцца з 5 па 30 красавіка.

Такі іспыт неабходна прайсці тым, хто мяркуе паступаць у ВНУ на спецыяльнасці «дзяржаўнае кіраванне», «дзяржаўнае кіраванне і права», «дзяржаўнае кіраванне і эканоміка», «міжнародныя адносіны», «міжнароднае права», «правазнаўства», «эканамічнае права», «журналістыка» (нават калі яна з’яўляецца дадатковай спецыяльнасцю), «міжнародная журналістыка» і «мытная справа». Падобныя субяседаванні практыкуюцца не першы год і праходзяць у форме індывідуальнай гутаркі камісіі з абітурыентам для выяўлення дзелавых якасцей асобы, яе здольнасцей і матывацыі да навучання па выбранай спецыяльнасці.
Дарэчы, праходзіць субяседаванне не абавязкова ў той ВНУ, у якую абітурыент мяркуе паступаць, а вось зарэгістравацца на адную і тую ж спецыяльнасць у розных навучальных установах нельга.
Марына Ахрамовіч.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *